Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам!Колас.— За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЎДНЁВАГА В’ЕТНА́МА (НФВПВ),
арганізацыя, якая вяла ўзбр. барацьбу супраць паўд.-в’етн. ўрада і амер. войск у 1960—70-я г. Створаны як падпольнаяарг-цыя 20.12.1960. У 1961 сфарміраваў узбр. сілы, якія з ваен. дапамогай Дэмакр. Рэспублікі В’етнам пачалі барацьбу супраць урада Паўдн. В’етнама (з 1964 і супраць войск ЗША). На 1-м з’ездзе НФВПВ (1962) яго старшынёй выбраны Нгуен Хыў Тхо. Са студз. 1969 прадстаўнікі фронту ўдзельнічалі ў чатырохбаковых перагаворах пра мірнае ўрэгуляванне ў В’етнаме. У чэрв. 1969 НФВПВ стварыў Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўд. В’етнам. Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Андруша» (падпольнаяарг-цыя) 1/332; 12/169
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
фарма́т, ‑у, М ‑маце, м.
1. Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. У яркім убранні калон, у кветках і сцягах выдзяляецца каласальнага фармату кніга, на якой ззяе: «Праграма КПСС».«Звязда».Падпольная «Звязда» была невялікага фармату, але затое з яе старонак веяла баявым, наступальным духам.Пятніцкі.
2. У друкарскай справе — даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка.
[Ад лац. forma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МАЛАДА́Я ГВА́РДЫЯ»,
падпольная камсамольска-маладзёжная арг-цыя, якая дзейнічала ў час Вял.Айч. вайны ў акупіраваным ням.-фаш. арміяй г. Краснадон (Луганская вобл., Украіна) у кастр. 1942 — лют. 1943. Аб’ядноўвала каля 100 чал. Мела штаб, які ўзначальвалі камандзір І.В.Туркеніч і камісар А.В.Кашавой. Маладагвардзейцы выпускалі і распаўсюджвалі лістоўкі, вызвалялі ваеннапалонных, што знаходзіліся ў канцлагеры і ў бальніцы, выратоўвалі краснадонцаў ад гвалтоўнага вывазу на работу ў Германію, удзельнічалі ў канфіскацыі і знішчэнні маёмасці акупантаў, рыхтавалі ўзбр. паўстанне да прыходу Чырв. Арміі і інш. У пач. 1943 акупантам і паліцыі ўдалося раскрыць арг-цыю. Загінула больш за 80 чал., 5 з іх пасмяротна прысвоена званне Героя Сав. Саюза. Подзвіг герояў патрыятычнага падполля адлюстраваны ў рамане А.А.Фадзеева «Маладая гвардыя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЦКІ САЮ́З ВАЕННАПАЛО́ННЫХ (БСВ),
падпольная антыфаш. арганізацыя сав. ваеннапалонных у фаш. Германіі ў гады 2-й сусв. вайны. Узнік у сак. 1943 у лагеры сав. ваеннапалонных афіцэраў у Мюнхен-Перлаху (раён Мюнхена). Арганізатары — удзельнікі абароны Севастопаля. Штаб БСВ наладзіў сувязь з вязнямі інш. канцлагераў, ваеннапалоннымі і вывезенымі ў Германію людзьмі. Камітэты і ячэйкі БСВ былі ў большасці лагераў ваеннапалонных і больш як у 20 лагерах «усходніх рабочых». Гал. мэта БСВ — арганізацыя паўстання ў лагерах ваеннапалонных вакол Мюнхена, захоп горада і разгортванне ўзбр. паўстанцкай барацьбы. Летам 1943 БСВ наладзіў супрацоўніцтва з падпольным антыфаш. ням.нар. фронтам Паўд. Германіі. У канцы 1943 гестапа натраціла на след абедзвюх арг-цый. Усе кіраўнікі і шмат радавых членаў БСВ былі схоплены і закатаваны фашыстамі. 4 вер. 1944 у канцлагеры Дахаў расстраляны 93 сав. афіцэры — удзельнікі БСВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІЧО́Ў (Анатоль Пятровіч) (н. 20.5.1923, г. Вузлавая Тульскай вобл., Расія),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1949—52). З 1943 працаваў у ваен.перыяд. друку, час. «Литературная Грузия». З 1967 жыве на Беларусі. Піша на рус. мове. Друкуецца з 1940: вершы, п’есы [«У нашым палку», паст. 1951; «Вяртанне (Бацька)», паст. 1954; «Арліны перавал», паст. 1958, і інш.]. Аўтар аповесцей «Па свежаму следу» (1955), раманаў «Так наступае вясна» (1958), «Паўднёвы Захад» (1962), «Трывога» (1964), «Поле бою» (1979), «Падпольная мянушка — Янаш» (1987), дакумент. аповесцей «Першыя савецкія гвардзейцы» (1971), «Час пераклічкі» (1981), «Год нараджэння — сорак першы» (1989), ваен.-гіст. нарысаў. Асн. тэма твораў — армейская служба ў мірны час, гераізм у гады вайны. Перакладае з груз. і арм. моў на рускую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХЕНВА́ЛЬД (Buchenwald),
нямецка-фашысцкі канцлагер у 1937—45 каля г. Веймар (Германія). Меў 66 філіялаў і знешніх працоўных камандаў. Спачатку ў Бухенвальдзе трымалі ням. палітзняволеных, потым і ваеннапалонных розных нацыянальнасцей, прымусова вывезеных у Германію сав. грамадзян. За гады існавання праз лагер прайшло каля 239 тыс. вязняў, загублена больш за 56 тыс. чалавек 18 нацыянальнасцей (у т. л. каля 19 тыс.сав. ваеннапалонных). Вязняў катавалі, марылі голадам, бязлітасна эксплуатавалі на з-дах буйных прамысл. фірмаў, праводзілі над імі мед. эксперыменты. 18.8.1944 у Бухенвальдзе забіты дзеяч ням. і міжнар. рабочага руху Э.Тэльман. Тут дзейнічалі падпольная антыфаш. арг-цыя, інтэрнац. лагерны камітэт на чале з ням. камуністам В.Бартэлем. Да крас. 1945 налічвалася 178 падпольных груп (у т. л. 56 савецкіх). 11.4.1945 баявыя групы інтэрнац. камітэта авалодалі лагерам. 12.4.1945 у лагер увайшлі амер. войскі. У 1958 створаны Міжнар. камітэт былых вязняў Бухенвальда, адкрыты мемарыяльны комплекс.
Да арт.Бухенвальд. Мемарыял на ўшанаванне памяці ахвяр канцлагера. Скульптар Ф.Крэмер. 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЧА́Н (Міраслаў) (сапр. Бабюк Андрэй Дзмітрыевіч; 14.7.1897, в. Пядзікі Каламыйскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 1937),
украінскі пісьменнік. Скончыў Львоўскую настаўніцкую семінарыю (1914). У 1922—29 у эміграцыі. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1922—23) і ў Канадзе (1923—29), дзе вёў выдавецкую, літ., грамадска-публіцыстычную дзейнасць. З 1929 на Украіне. Рэпрэсіраваны ў 1933, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1914. Першая кніга — зб. навел і нарысаў «Смех Нірваны» (1918). Зб. навел «Фільмы рэвалюцыі», маст.-мемуарная дылогія «Трагедыя Першага мая» (абедзве 1923) і «У бур’янах» (1925) пра падзеі грамадз. вайны, п’есы «Падпольная Галіцыя» (1926), «Сям’я шчотачнікаў» (1927), «Радый» (1928), «Плацдарм» (1931), аповесць «Карпацкая ноч» (1927) і інш. пра нац.-вызв. барацьбу ў Зах. Украіне. Перакладаў з рус., польск., ням. і чэш. моў.
Тв.:
Твори. Т. 1—2. Київ, 1987;
Рус.пер. — Избранное. М., 1958.
Літ.:
Новиченко Л. Мирослав Ірчан. Київ, 1958;
Мельничук-Лучко Л. Драматургія Мирослава Ірчана. Київ, 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т РУ́СКІХ АФІЦЭ́РАЎ У ПО́ЛЬШЧЫ,
падпольнаярэв.арг-цыя ў часцях рас. арміі на тэр. Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны ў 1861—63. Узнік восенню 1861 як федэрацыя афіцэрскіх гурткоў колькасцю ў некалькі соцень чал. (палякі, рускія, беларусы і інш.). Кіраўнікі: А.Л.Патабня, Я.Дамброўскі, З.Падлеўскі і інш.К-т ідэйна прымыкаў да «чырвоных», выступаў за ліквідацыю прыгонніцкіх парадкаў. Быў звязаны з рас.рэв. цэнтрам у Лондане (А.І.Герцэн, М.А.Бакунін, М.П.Агароў), ЦК «Зямлі і волі» ў Пецярбургу (у яе склад к-т увайшоў у канцы 1862 як аўт.арг-цыя), Цэнтр.нац. к-там у Варшаве, Літоўскім правінцыяльным камітэтам у Вільні. У 1861—62 вёў прапагандысцкую работу ў войсках, выпусціў больш за 16 пракламацый. 27.6.1862 Патабня здзейсніў замах на рас. намесніка ў Польшчы ген. А.М.Лідэрса. Да сярэдзіны 1863 дзейнасць к-та спынілася ў сувязі з рэпрэсіямі і змяненнем паліт. сітуацыі, многія яго члены ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—64.