уго́дник
1. разг. уго́днік, -ка м.; (льстец) ліслі́вец, -лі́ўца м., падлі́знік, -ка м., падлі́за, -зы м.;
2. рел. уго́днік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падхалім; падліза, падлізнік, угоднік (разм.); падпявала (перан., разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ По́д’ездзень ’ліслівец’, ’той, хто ўмешваецца не ў сваю справу’ (Нас.). Конфіксальнае ўтварэнне з экспрэсіяй непахвальнасці ад ездзіць (гл.), прыстаўка под- гут мае значэнне набліжэння з напрамкам знізу ўверх. Распаўсюджаны тып словаўтварэння для абазначэння лісліўца або сапраўды прыхільнага чалавека, хітрых паводзінаў: пад‑/под‑ + дзеяслоў руху, параўн. падʼехаць ’паддобрыцца да каго-небудзь’ (Нас., Юрч. Вытв.) < ехаць; пад‑ бегі ’хітрае абыходжанне’ (Байк. і Некр.) < бегаць; падходлівы ’таварыскі’ (ЛА, 3) < хадзіць; падлізнік ’падыходны чалавек’ (Юрч. СНЛ) < лазіць; параўн. яшчэ рус. подкатиться ’падлізацца’ < катиться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)