фотатэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Тэхніка фатаграфічнай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніцкі́ ’нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцы ’змрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заатэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Тое, што і заатэхнія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідратэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прым. гідратэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агратэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Спец. Галоўны, асноўны тон ладу.

[Іт. tonica.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́ніка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

Стацыянарная лячэбная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбнай работай.

|| прым. кліні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арга́ніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Разм.

1. Арганічная хімія.

2. Арганічныя ўгнаенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліятэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Прамысловае выкарыстанне сонечнай энергіі для тэхнічных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

робататэ́хніка, ‑і, ДМніцы, ж.

Выкарыстанне робатаў у навуковых і тэхнічных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)