плато ў Судане, на З ад р. Белы Ніл. Пераважаюць выш. 500—1000 м, асобныя вяршыні да 1460 м (г. Тэмадынга). Выступ дакембрыйскага крышт. фундамента Афр. платформы з астраўнымі гарамі, што складзены з нубійскіх пясчанікаў. Цокальныя раўніны К. расчлянёныя далінамі часовых вадатокаў (уэдамі). Клімат субэкватарыяльны з летнімі дажджамі. Ападкаў 300—500 мм за год. Ландшафты на Пн — апустыненыя саванны, на Пд — умерана вільготныя саванны, травяністыя, з акацыямі, баабабамі, пальмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЛЬТА (назва ад абрысу вял. літары грэч. алфавіта Δ дэльта),
нізіна ў вусці ракі, складзеная рачнымі наносамі і парэзаная сеткай рукавоў і праток. Утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння рачнога сцёку, хвалявання мора, прыліваў і згонна-нагонных цячэнняў, нарастае ад некалькіх метраў да соцень метраў за год. Адрозніваюць Д. трохвугольныя (р.Ніл), лопасцевыя (р. Місісіпі), дугападобныя (р. Лена), дзюбападобныя (р. Тыбр), запоўненыя (р. Кубань), высунутыя (р. Волга) і інш. Д. часта займаюць вял. плошчы (Амазонкі — 100 тыс.км², Волгі — 13 тыс.км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДАРЫ́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Badarian),
археалагічная культура неаліту і пач. энеаліту (5 — пач. 4-га тыс. да нашай эры) у даліне р.Ніл. Назва ад паселішчаў і могільнікаў каля в. Бадары ў Сярэднім Егіпце. Насельніцтва займалася матычным земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, жыло на адкрытых паселішчах у жытлах з абмазаных глінай дубцоў, сырцу, цыновак. У могільніках — трупапалажэнні людзей і жывёл, загорнутых у цыноўкі. Характэрны карычневы (пазней чырвоны) посуд з чорным верхам. Прылады выраблялі з каменю (наканечнікі стрэл, укладышы сярпоў), дрэва (бумерангі), косці; з’явіліся першыя вырабы з медзі (нажы, шпількі, пацеркі і інш.).
англійскі падарожнік, даследчык Афрыкі. У 1861—65 арганізаваў экспедыцыю ў Афрыку. З мэтай вывучэння цячэння Ніла і яго прытокаў прайшоў праз Судан і паўд. Эфіопію. У 1864 адкрыў другі выток Белага Ніла — воз. Мабуту-Сесе-Сека, вадаспад Мерчысан на р. Вікторыя-Ніл. У 1870—73 па даручэнні віцэ-караля Егіпта кіраваў егіп.ваен. экспедыцыямі, каб устанавіць гандл. кантакты з краінамі ў бас. Белага Ніла, а таксама ліквідаваць у гэтым раёне гандаль нявольнікамі. Даследаваў Кіпр (1875), падарожнічаў па Індыі, ЗША і Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Ніл) (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваенна-марское вучылішча лётчыкаў (1949), ун-т Перд’ю ў г. Лафеет (1955). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні-8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Олдрынам на Месяц на караблі «Апалон-11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 сут. Імем Армстранга названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУА́Н (стараж. назва Сіене, Сіена),
горад на ПдУ Егіпта. Адм. ц. мухафазы Асуан. Порт на р.Ніл. Трансп. вузел. 192 тыс.ж. (1986). Хім. (азотныя ўгнаенні), тэкст., харч.прам-сць, здабыча жал. руды, буд. каменю. Каля горада гідраэнергет. комплексы Асуанскіх плацін. Цэнтр турызму і месца паломніцтва мусульманаў — ісмаілітаў, філіял Каірскага музея старажытнасцяў. Помнікі архітэктуры: скальная грабніца намарха Сарэнпута II (20 ст. да нашай эры), Абу-Сімбел, хрысц. манастыр св. Сімяона (8—13 ст.), мінарэт і маўзалеі (10—11 ст.). Батанічны сад. Курорт. Сухі трапічны клімат з умовамі для лячэння хвароб нырак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІЗКАЎСХО́ДНІ ФАСФАРЫТАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
на ПнУ Афрыкі і сумежнай тэр.Усх. Міжземнамор’я. Займае вял.ч.тэр. Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Ізраіля, Ірака, Сірыі, Лівана і паўд. Турцыі. Даўж. басейна каля 2000 км. Пл. каля 1 млн.км². Першыя радовішчы адкрыты ў 1896—1908 у даліне р.Ніл і на зах. узбярэжжы Чырвонага м., большасць выяўлена ў 1950—60-х г. у краінах Б. Усходу. Прамысл. залежы ў выглядзе пластоў (магутнасць 2—6 м). Распрацоўка радовішчаў бас. ў Егіпце, Іарданіі, Ізраілі, Сірыі. Б. ч. таварных фасфарытных канцэнтратаў (P2O5 больш за 30—33%) экспартуецца ў краіны Еўропы і Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЦАЙМА́КА (Віталь Паўлавіч) (5.5.1906, г. Валгаград, Расія —21.12.1967),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1957). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1927). З 1927 працаваў у ленінградскіх т-ры юнага гледача, з 1930 у Вял.драм. т-ры імя М.Горкага. Акцёр яркага тэмпераменту, шырокага творчага дыяпазону, майстар псіхал. партрэта. Сярод лепшых роляў: Ягор Булычоў, Ніл, Лука, Нястрашны і Дасцігаеў («Ягор Булычоў і іншыя», «Мяшчане», «На дне», «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Пракопій Пазухін («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Камедыянт («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Савельеў («Так і будзе» К.Сіманава) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКІН (Ніл Мікалаевіч) (н. 26.2.1927, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Сын М.А.Дарожкіна. Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1952). З 1955 у БПІ, з 1959 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. У 1963—71 у ЦНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1971 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз.-тэхн. асновах стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўцы абсталявання і матэрыялаў для прыпякання іх на паверхнях дэталей машын.
Тв.:
Упрочнение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975;
Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУА́НСКІЯ ПЛАЦІ́НЫ,
самыя вялікія комплексныя гідратэхн. збудаванні ў Егіпце, на р.Ніл каля г. Асуан. Старая Асуанская плаціна (пабудавана ў 1898—1902) каля першага нільскага парога. Даўж. каля 2 км, выш. каля 54 м, шыр. па грэбені каля 8 м. Аб’ём вадасховішча 5,5 млрд.м³. Паблізу — ГЭС магутнасцю больш за 350 МВт. Новая Вышынная каменнанакідная плаціна (1960—70; пры садзейнічанні СССР) за 6—7 км на Пд ад Старой плаціны. Даўж. каля 4 км, выш. 110 м, шыр. каля асновы 980 м. Аб’ём створанага каля Вышыннай плаціны вадасх. Насэр 160 млрд.м³. Магутнасць Асуанскага гідратэхн. комплексу 21 ГВт. Стварэнне Асуанскага гідратэхнічнага комплексу дало магчымасць павялічыць пасяўныя плошчы ў Егіпце амаль на 1/3, ліквідаваць пагрозу паводак, палепшыць рачную навігацыю, садзейнічала развіццю энергаёмістых галін гаспадаркі.