налі́ха, прысл. (разм.).

1. Для якой патрэбы, нашто.

Н. ён мне патрэбен.

2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло.

Як н. пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАРМО́НІЯ,

у грэчаскай міфалогіі дачка Арэса і Афрадыты, жонка Кадма, заснавальніка г. Фівы. На вяселлі багі падарылі ёй сукенку і каралі, вырабленыя Гефестам, якія пасля прыносілі няшчасце ўсім, хто імі валодаў, і сталі прычынай гібелі прарока Амфіярая. У аснове міфа — казачны матыў аб закляцці, якое ляжыць на скарбах, здабытых вайной ці несумленным шляхам.

т. 5, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нака́ркваць

‘накліка´ць няшчасце (накаркваць што-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нака́ркваю нака́ркваем
2-я ас. нака́ркваеш нака́ркваеце
3-я ас. нака́рквае нака́ркваюць
Прошлы час
м. нака́ркваў нака́рквалі
ж. нака́рквала
н. нака́рквала
Загадны лад
2-я ас. нака́рквай нака́рквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нака́ркваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

affliction [əˈflɪkʃn] n. fml

1. боль, паку́та

2. бе́дства, няшча́сце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насуро́чыць

‘прынесці няшчасце, пашкодзіць каму-небудзь, чаму-небудзь (насурочыць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насуро́чу насуро́чым
2-я ас. насуро́чыш насуро́чыце
3-я ас. насуро́чыць насуро́чаць
Прошлы час
м. насуро́чыў насуро́чылі
ж. насуро́чыла
н. насуро́чыла
Загадны лад
2-я ас. насуро́ч насуро́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час насуро́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ссуро́чыць

‘прынесці няшчасце, пашкодзіць каму-небудзь, чаму-небудзь (ссурочыць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ссуро́чу ссуро́чым
2-я ас. ссуро́чыш ссуро́чыце
3-я ас. ссуро́чыць ссуро́чаць
Прошлы час
м. ссуро́чыў ссуро́чылі
ж. ссуро́чыла
н. ссуро́чыла
Загадны лад
2-я ас. ссуро́ч ссуро́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час ссуро́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злополу́чие ср., уст. няшча́сце, -ця ср., бяда́, -ды́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагадзі́цца сов.

1. подверну́ться; оказа́ться;

2. случи́ться;

~дзі́лася но́вае няшча́сце — случи́лось но́вое несча́стье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АВА́РЫЯ (італьян. avaria),

1) нечаканы выхад са строю тэхн. сістэмы, машыны, судна, самалёта і інш., іх пашкоджанне. Найб. частыя прычыны аварыі — адступленні ад нормаў тэхнікі бяспекі або парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, машын, тэхн. сістэм, памылкі ў іх праектаванні і тэхн. рэалізацыі. Буйныя аварыі на прадпрыемствах хім. і ядзернай прам-сці, транспарце (марскім, трубаправодным) могуць суправаджацца экалагічна небяспечнымі аварыйнымі выкідамі і чалавечымі ахвярамі.

2) Перан. — непрадбачанае парушэнне ў ходзе якой-н. справы; няўдача, няшчасце.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пля́га

(польск. plaga, ад лац. plaga = ударэнне)

1) дажджлівае надвор’е, слота;

2) няшчасце, бяда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)