Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́лик ’тс’, дыял. ’птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск. žulik ’злодзей’, чэш. žulik ’махляр, шэльма’, балг. жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел. жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг. рус. жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв. жуљити ’драць скуру’, балг. жуля ’драпаць, церці, здзіраць’, славен. žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́стур ’мыліца’ (Ян.). Укр. костур, рус. костур ’тс’, балг. костур ’шкілет, ножык’, серб.-харв. костура ’кішэнны ножык, брытва’, костур ’шкілет’, славен. kostura ’складаны нож’, польск. kostur ’касцяная палка, мыліца’, чэш. kostur ’дубінка’, славац. kostur ’нож’. Да назваў вырабаў з косці або з дрэва і косці. Прасл. kostur з kostь пры дапамозе суфікса игъ (гл. SP, 2, 26). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 11, 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склада́нчык ‘складаны нож’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом.), склада́нік ‘тс’ (Касп.). Кандэнсацыя словазлучэння складаны нож, параўн. склада́ны но́жык ‘тс’ (Варл.), да складаць < класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпа́к ’спружыноўка’, тарпа́чыць ’баранаваць спружыноўкай’ (мёрск., ЖНС), сюды ж тарпа́чык (тырпа́чык) ’зламаны ножык’ (Бяльк.). Няясна; параўн. польск. дыял. tarpać ’рваць, драць, тармасіць, тузаць’, параўн. іншую назву спружыноўкі — драпа́к (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРАДЗІ́ШЧА,

комплекс археал. помнікаў (гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры, банцараўскай культуры, 9—11 і 17—19 ст., селішча 9—11 ст., 2 курганныя і бескурганны могільнікі) каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. Гарадзішча складалася з 3 умацаваных пляцовак (пл. 1,3 га). Да 2-й пал. 11 ст. як цэнтр акругі паміж рэкамі Нёман і Пціч кантралявала гандл. шлях з Балтыйскага м. да Чорнага. Сярод знаходак кераміка з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трызубец), паўд. амфары, жорны, пацеркі-лімонкі (10—11 ст.), манеты, вырабы з жалеза, ганчарны посуд (17—19 ст.). Курганныя могільнікі з трупапалажэннем з’яўляюцца рэшткамі некропаля. На селішчы выяўлена больш за 80 гасп. ям, рэшткі майстэрні па вырабе прасліц з ружовага шыферу. Бескурганны могільнік з трупапалажэннем; сярод знаходак касцяныя шахматная фігурка каня і пісала, металічныя ўпрыгожанні. На думку некаторых даследчыкаў, на археал. комплексе першапачаткова размяшчаўся стараж. г. Менск, які атрымаў назву ад р. Мена (Менка), і папярэднічаў узнікненню ўмацаванага замчышча на р. Няміга.

Г.​В.​Штыхаў.

Да арт. Гарадзішча (Мінскі раён). Агульны выгляд малой пляцоўкі гарадзішча.
Шкляныя і сердалікавыя пацеркі 10 ст. з паселішча Гарадзішча (Мінскі раён).
Жалезныя ключ, ножык і пярсцёнкі з селішча Гарадзішча (Мінскі раён).

т. 5, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сцізо́рык ’невялікі складаны кішэнны нож’ (ТСБМ, Шн. 2, Сержп.), сцызо́рык ’тс’ (Мядзв.), сузо́рак ’тс’ (Касп.), слюзо́рык (Шымк. Собр.), цызо́рык ’тс’ (Некр. і Байк.). З польск. scyzoryk < лац. scisorium < scindere ’краіць’ з суфіксам ‑yk, як у nożyk ’ножык’; гл. Брукнер, 483–484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да папруга; папруга. Вадзік .. зняў са штаноў папружку і аддаў узамен на ножык. Гамолка. Па грэблі ў бок мястэчка ідзе чалавек. На ім просты, не першага веку шынель, падпяразаны папружкай з патранташам. Чарнышэвіч. Лейтэнант падцягнуў папружку. Рукою прыгладзіў валасы на галаве. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пстры́ца 1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).

Пстры́ца 2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. tryca ’паглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ. kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sprężynowy

спружынны;

materac sprężynowy — спружынны сяннік (матрац);

nóż sprężynowy — аўтаматычны (спружынны) ножык; нож з выкідным лязом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)