дрыго́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).

Дрыжыкі, хваляванне ад страху і пад.

Д. ахапіла цела.

Нервовая д.

|| прым. дрыго́ткі, -ая, -ае.

Д. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транс, -у, м.

Павышаная нервовая ўзбуджанасць, якая суправаджаецца стратай кантролю над сваімі ўчынкамі, а таксама форма псіхічнага расстройства, якая выяўляецца ў бессвядомых дзеяннях.

Упасці ў т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

істэры́я, -і, ж.

1. Нервовая хвароба, якая праяўляецца ў прыпадках, павышанай раздражняльнасці, сутаргавым смеху са слязамі.

2. перан. Узбуджаная, ліхаманкавая дзейнасць у якім-н. кірунку.

|| прым. істэры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейро́н, ‑а, м.

Спец. Нервовая клетка разам з адросткамі, якія ад яе адыходзяць.

[Ад грэч. néuron — валакно, нерв.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харэ́я, ‑і, ж.

Нервовая хвароба, якая характарызуецца адвольным паторгваннем канечнасцей, хуткімі некаардынаванымі рухамі.

[Грэч. choréia — танец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасімпаты́чны анат. парасимпати́ческий;

~ная нерво́вая сістэ́ма — парасимпати́ческая не́рвная систе́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́фика физиол. тро́фіка, -кі ж.;

не́рвная тро́фика нерво́вая тро́фіка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мігрэ́нь, ‑і, ж.

Нервовая хвароба, пры якой боль у асноўным паражае адну палавіну галавы.

[Фр. migrain.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыферы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра. Перыферычныя тканкі. Перыферычная нервовая сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.

Абл. Дрыжыкі. Нервовая дрыжака прабірала ўсё цела, і.. [Пятрусь] змаўкаў. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)