упе́рад нареч.

1. вперёд;

зрабі́ць два кро́кі ўпе́рад — сде́лать два шага́ вперёд;

2. ра́ньше, пре́жде, вперёд;

у. паду́май, а по́тым гавары́ — вперёд (ра́ньше, пре́жде) поду́май, а пото́м говори́;

прыйсці́ ўпе́рад за ўсіх — прийти́ ра́ньше всех;

уза́д і ўпе́рад — взад и вперёд;

ні ўзад ні ўпе́рад — ни взад ни вперёд;

папа́ўся (тра́піў) у не́рат — ні ўзад ні ўпе́радпогов. ни туда́ ни сюда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мярэжа, мерэжа, мярэжка ’ажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў.нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морда1 ’пярэдняя частка галавы жывёлы’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.; лід., Сл. ПЗБ), ’твар чалавека’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., Сл. Брэс.; Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ; хойн., капыл., КЭС), ’шчака’ (ТС; пін., Сл. Брэс.), марда́ць ’надзяваць наморднік’ (Крыў., Дзіс.), марда́чы ’мардаты’ (лід., Сл. ПЗБ), мардач ’удар па твары’ (Растарг.), мардахлы́ст ’п’яніца’, марда́сты ’таўстагубы, таўстаморды’ (Нас.), мардагля́д ’люстэрка’ (Сцяшк. Сл.). Укр. морда, рус. морда, усх.-польск., мазавецк., паўн.-малапольск. morda ’морда свойскіх жывёл’. Паводле Бартоламэ (440), запазычана з іран. мовы (параўн. авест. ka‑mərəδa ’агідная галава’) і з’яўляецца роднасным да ст.-інд. mūrdhán‑ ’лоб, галава, вяршыня’, англасакс. molda ’галава’, ст.-грэч. βλωθρόσ ’які высока падняўся’ (Фасмер, 2, 652–653); Пізані (Paideia, 9 (4–5), 1954, 312) дапускае роднаснасць слав. морда з лац. mordēre ’кусаць, грызці, есці, жэрці’ і інш. Курціна (ОЛА–1972, 215–217), прымаючы пад увагу семантычныя адносіны рада слоў у зах. і паўд.-слав. мовах з асновай mъrd‑ ’хутка рухацца’ → ’крыўляцца’ → ’грымаса’, а таксама сінанімію ст.-рус. мордати і моркати ’крыўляцца’, выказвае дапушчэнне аб роднаснасці ўсх.-слав. морда і славен. mȓd ’грымаса’ і аб спрадвечнай агульнасці асноў mъrk‑/mъrd‑/mъrg‑, якія развіліся з кораня mъr‑ < і.-е. *mer‑ (Покарны, 1, 733). Яшчэ раней Краўчук (БЛ, 6, 79) выказаў меркаванне, што слав. морда не іранізм, а слав. пеяратыўнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу славен. mrdati ’махаць, варушыць’ > mrda ’грымаса’ > ’скрыўленая фізіяномія’. Сюды ж ст.-бел. мордка ’грашовая адзінка’ (Юрэвіч–Яновіч, Зб. Крапіве, 297).

Морда2 ’лазовы кош для лоўлі рыбы’ (гродз., Сцяшк. Сл.), брэсц. ’аднагорлавы буч з дубцоў або з дранак’ (Браім, 61). Рус. паўн. мо́рда, морда́нерат, венцер, буч’, а таксама ме́рда, мерёда, якія з уграфінскіх моў, параўн. карэльск. merta, эст. mōrd, ліўск. mørda ’буч’ (Праабражэнскі, 1, 556; Каліма, 164; Фасмер, 2, 601 і 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́вад ’вялікая рыбалоўная сетка, нерат’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’вялікая рыбалоўная сетка з двума крыламі і кулём пасярэдзіне’ (полац., З нар. сл.), не́вод ’самая вялікая перасоўная рыбалоўная аднасценная сетка з заходам’ (палес., Крыв., ТС), нэ́вуд ’тс’ (Бес.; пра распаўсюджанне назвы і рэаліі ў Беларусі больш падрабязна гл. Браім, Рыбалоўства, 48–49), укр. не́від, рус. не́вод, нёвод, польск. niewód, чэш. nevod, в.-луж. njewod, н.-луж. nawod, балг. на́вод, нъво́д, ст.-слав. неводъ ’рыбалоўная сетка’. Прасл. *nevodъ, паходжанне якога застаецца няясным; пры наяўнасці рус. пск. вод ’вельмі вялікі невад’, славен. дыял. vada ’доўгая рыбалоўная сетка з двума крыламі’, літ. vãdas ’сетка’, лат. vads ’вялікая сетка, крыло невада’, літ. vedė́ja ’рыбалоўная сетка, якую абслугоўваюць два чалавекі’ хутчэй за ўсё звязана чаргаваннем галоснага асновы з *vesti (< ved‑ti), параўн. згадку Пярвольфа аб наяўнасці ў балтыйскіх славян назвы рыбалоўнай сеткі невед (nyewede in vulgari vocatur, гл. Первольф, Германизация балт. славян. Спб., 1876, 113). Адмоўе тлумачыцца табуізацыяй назвы («каб рыбы не пазналі небяспечнага для іх прыстасавання», гл. Фасмер, 3, 55; Махэк₂, 398) ці непрадуктыўным словаўтваральным тыпам усходнеславянскіх назваў з не- для аб’ектаў, што падобныя да адпаведных ім аб’ектаў, але маюць прыкметныя адрозненні тыпу рус. кленне́клен ’Acer campestris’, егла ’ёлка’ ∼ негла (*неегла) ’лістоўніца’, тады водне́вод ’не надта вялікая сетка’ (Маркаў, ЭИРЯ, 8, 1976, 114–115). У рамках той жа этымалогіі тлумачацца аманімічныя формы балг. навод ’невад’ і ткацкі тэрмін ’прасоўванне нітак асновы праз бёрда’ — ад *navesti, у прыватнасці ’прыстасаванне, пры дапамозе якога рыбы накіроўваюцца ў сетку, лавушку’ (гл. Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1981, 49). Гл. таксама Шаур, SP, А 24, 33–37. Непераканальна Ільінскі, IF, 50, 1932, 59–62 (збліжэнне са сновать + суф. ‑од‑). Махэк₂ (398), улічваючы шырокае распаўсюджванне слоў тыпу паўн.-ням. Wate, швед. vada, fin. nuotta, эст. noot ’невад’, лічыць слова «праеўрапейскім», параўн. ват ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hell1 [hel] n.

1. пе́кла

2. склада́ная сітуа́цыя; паку́та

all hell broke loose infml падня́ўся страшэ́нны вэ́рхал; пача́ўся сапра́ўдны кане́ц све́ту;

beat/kick/knock (the) hell out of smb./smth. infml мо́цна аддуба́сіць каго́-н., збіць каго́-н. на го́ркі я́блык;

(just) for the hell of it infml дзе́ля заба́вы; без мэ́ты, про́ста так;

from hell infml ве́льмі непрые́мны (пра чалавека або рэч), са́мы го́ршы, які́ толькі мо́жна ўяві́ць;

get the hell out of… infml збе́гчы, змы́цца, уцячы́;

give smb. hell infml даць каму́-н. прачуха́нку;

go to hell in a handbasket AmE, infml ≅ уле́зці, як су́чка ў збан/ко́ла; улі́пнуць, як му́ха ў саладу́ху; у бало́та ўско́чыць; тра́піць у не́рат (ні ўзад, ні ўпе́рад);

hell for leather BrE, infml, dated на злом галавы́;

hell is paved with good intentions ≅до́брымі наме́рамі даро́га ў пе́кла вы́машчана;

(come) hell or high water ≅ ці пан ці прапа́ў;

like hell infml мо́цна, шалёна, па-д’я́бальску;

work like hell працава́ць як у пе́кле;

I miss you like hell. Я моцна сумую па табе;

play (merry) hell with smb./smth. BrE, infml разбуры́ць дашчэ́нту; сапсава́ць, злама́ць што-н.; скале́чыць, зняве́чыць каго́-н.;

annoy the hell out of smb. infml мо́цна раздражня́ць каго́-н.;

scare the hell out of smb. infml мо́цна пало́хаць каго́-н.;

to hell and back infml (прайсці́) праз склада́ныя абста́віны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тра́піць сов.

1. попа́сть, угоди́ть;

т. ка́менем у шы́бу — попа́сть (угоди́ть) ка́мнем в стекло́;

2. (пройти куда-л.) попа́сть;

т. у дом — попа́сть в дом;

3. (у што) попа́сть; оказа́ться (в чём);

т. у бяду́ — попа́сть в беду́;

т. у небяспе́ку — оказа́ться в опа́сности;

4. (на работу, учёбу и т.п.) попа́сть;

т. у авія́цыю — попа́сть в авиа́цию;

5. угоди́ть, угада́ть;

т. на вясе́лле — угоди́ть на сва́дьбу;

т. у ла́пы (ру́кі) — попа́сть в ла́пы (ру́ки);

т. у тон — попа́сть в тон;

т. на во́чы — попа́сться на глаза́;

т. у пераплёт — попа́сть в переплёт;

т. у нямі́ласць — попа́сть в опа́лу;

т. па́льцам у не́ба — попа́сть па́льцем в не́бо;

т. у кіпцюры́ — (чые) попа́сть в ко́гти (кому);

т. у па́стку — попа́сть в лову́шку;

т. пад руку́ — (каму) попа́сться по́д руку (кому);

т. на язы́к — (каму) попа́сть на язы́к (кому);

т. пад нож — попа́сть под нож;

т. у по́ле зро́ку — попа́сть в по́ле зре́ния;

т. у абцугі́ — попа́сть в кле́щи;

т. у гісто́рыю — попа́сть (вли́пнуть) в исто́рию;

~піў лы́сы на пляшы́вагапосл. два сапога́ — па́ра;

~піў у не́рат — ні ўзад ні ўпе́радпогов. ни туда́ ни сюда́;

~піў як лісі́ца ў саладу́хупогов. попа́л как кур во́ щи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Дасягнуць чаго‑н., паразіць якую‑н. цэль (пра кулю, снарад, што‑н. кінутае і пад.). Адна бомба трапіла ў лазню, запаліла страху. Кулакоўскі. У руках у Пракопа былі кветкі. Ён узмахнуў імі, і букет, апісаўшы дугу, трапіў у акно. Карпаў. // Пацэліць у што‑н., метка кінуўшы, стрэліўшы. Выхапіла [Зіна] з кабуры пісталет і, не цэлячыся, стрэліла тры разы запар. Трапіла ці не? Ваданосаў. // перан. Угадаць што‑н., трапна, дарэчы сказаць што‑н.

2. Увайсці, пранікнуць куды‑н. Трапіць у хату. // Прыйсці куды‑н., знайсці тое, што шукаў. Праблытаўся .. [Сцёпка] досыць доўга па незнаёмых вуліцах, покі трапіў на вадакачку, адтуль і на рабфак. Колас.

3. Апынуцца ў якіх‑н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных). І Чыжык рашыў гаварыць тое, што чуў не аднойчы: часць трапіла ў акружэнне, хто-ніхто вырваўся, і ён во прыйшоў. Лупсякоў. Блінкоў расказваў пра сябе. Ён — музыкант, у першыя дні вайны трапіў у палон. Васілеўская. Я праклінаў сябе, як апошняга баязліўца, але нічога не рабіў, каб памагчы Хрысціне выбавіцца з ямы, у якую яна трапіла па сваёй ахвоце. Асіпенка.

4. Уладкавацца на работу, вучобу і пад.; стаць кім‑н. [Стэфа:] — Скажы, Міхась, а як ты трапіў у плытагоны? Савіцкі. Пазней, між іншым, адзін з .. [сяброў] трапіў у авіяцыю, а другі прысвяціў сябе медыцыне. Аўрамчык. / у перан. ужыв. Вось — бядняк. Ці траплю стаць на ногі? Ці акрыяю сам? У калектыў вядуць мае дарогі — Я — сіла буду там! Колас.

5. Аказацца дзе‑н. у патрэбны момант. На гэтую размову ў рэдакцыю якраз трапіў Ігнат Дварчанін. Машара. // Апынуцца дзе‑н. У пошуках спосабу жыць .. сям’я [Бумажкова] на некалькі год трапіла на Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася [на] Беларусь. Чорны. Куды б ні трапіў я — ізноў вярнуся, Разблытаўшы дарожныя вузлы, У гэты край, Што клічуць Белай Руссю, Дзе шпацыруюць белыя буслы. Дукса.

6. Знянацку наступіць на што‑н., уступіць у што‑н., зачапіць што‑н. Трапіць нагой на патарчаку. □ Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Караткевіч. Раптам нага Кузняцова трапіла ў глыбокую каляіну. Пташнікаў.

7. Папасці, надарыцца. І вось у рукі .. [Васіля], якраз у тыя дні, калі мы, маладыя сябры, забаранілі яму прыніжаць сваю чалавечую годнасць, трапіла неяк бывалая кніга, без вокладак. Брыль.

•••

Ляйчына (лейчына) пад хвост трапіла гл. лейцы.

Трапіць па вочы (вока) каму — тое, што і папасціся на вочы (вока) каму (гл. папасціся).

Трапіць на вудачку — тое, што і папасціся на вудачку (гл. папасціся).

Трапіць на кручок — папасціся ў чым‑н., даць магчымасць сябе ашукаць.

Трапіць на лаву падсудных — тое, што і сесці на лаву падсудных (гл. сесці).

Трапіць на сваю жылу — знайсці любімую справу.

Трапіць на след — тое, што і напасці на след (гл. напасці).

Трапіць на той свет — памерці.

Трапіць на шапачны разбор — прыйсці пад самы канец чаго‑н., на заканчэнне чаго‑н.

Трапіць на язык каму — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.

Трапіць пад агонь — быць абстраляным кім‑н.

Трапіць пад агонь крытыкі — падвергнуцца крытыцы.

Трапіць пад гарачую руку — папасці ў такі момант, калі хто‑н. узбуджаны, злосны.

Трапіць пад кулю — быць забітым, застрэленым.

Трапіць пад нож — быць аперыраваным.

Трапіць пад руку каму — выпадкова апынуцца паблізу, побач.

Трапіць пад сукно — быць адкладзеным на доўгі час (пра якую‑н. справу).

Трапіць пальцам у неба — тое, што і папасці пальцам у неба (гл. напасці).

Трапіць па назначэнню — быць там, куды назначылі, накіравалі.

Трапіць у абцугі — а) папасці ў акружэнне праціўніка; б) аказацца ва ўмовах, што скоўваюць, заціскаюць.

Трапіць у вір — а) утапіцца; б) апынуцца ў цэнтры якіх‑н. падзей.

Трапіць у газету — а) быць надрукаваным у газеце; б) быць заўважаным; в) быць раскрытыкаваным.

Трапіць у залежнасць — быць абумоўленым якімі‑н. прычынамі.

Трапіць у кіпцюры каму — аказацца, быць пад уладай каго‑н.

Трапіць у лапы каго, чые, каму — тое, што і папасціся ў лапы каго, чые, каму (гл. папасціся).

Трапіць у ласку да каго — займець чыю‑н. прыхільнасць.

Трапіць у (непрыемную) гісторыю — мець непрыемнасці, быць заблытаным у нядобрай справе.

Трапіць у нерат — знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы.

Трапіць у няміласць — страціць прыхільнасць каго‑н.

Трапіць у палон чаго — быць, знаходзіцца пад моцным уздзеяннем чаго‑н.

Трапіць у пастку — папасці ў небяспечнае, безвыходнае становішча.

Трапіць у пераплёт — аказацца ў складаным, цяжкім, небяспечныя або непрыемным становішчы.

Трапіць у поле зроку — быць заўважаным, убачаным.

Трапіць у рукі каго, чые, каму — тое, што і папасціся ў рукі каго, чые, каму (гл. папасціся).

Трапіць у (самую) кропку — тое, што і папасці ў (самую) кропку (гл. папасці).

Трапіць у тон — сказаць або зрабіць што‑н. прыемнае, пажаданае для каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)