Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус.несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус.судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адваро́тны, -ая, -ае.
1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.
Адваротнае вярчэнне.
Кінуцца ў а. бок.
2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.
А. хімічны працэс.
Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.
3. Супрацьлеглы.
Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.
А. сэнс.
4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.
Распісацца на адваротным баку паштоўкі.
Доказ ад адваротнага (наз.).
◊
Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эўфемі́зм
(гр. euphemismos, ад eu = добра + phemi = гавару)
слова або выраз, якім замяняюць непажаданы, грубы або непрыстойны выраз.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
undue
[ʌnˈdu:]
adj.
1) які́ не пасу́е; неадпаве́дны, ненале́жны
undue influence — непажада́ны ўплы́ў
2) беспадста́ўны, неправаме́рны
3) празьме́рны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПУСТАЗЕ́ЛЛЕ, пустазельныя расліны,
расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы. Пагаршае ўмовы росту і развіцця культ. раслін, зніжае іх ураджай, перашкаджае рабоце с.-г. машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў. Паводле месца росту П. падзяляецца на раллёвае (сегетальнае), смеццевае (рудэральнае) і П. прыродных угоддзяў.
Для П. характэрны высокая пладавітасць (напр., 1 расліна палыну звычайнага дае да 10,5 млн. насення), непатрабавальнасць да глебава-клімат. умоў. Многія пустазельныя расліны (васілёк сіні, куколь) па-за межамі аграбіяцэнозаў не трапляюцца. На палях, моцна засмечаных П. недабор зерня з 1 га дасягае 0,2—0,3 т, бульбы 2—5 т, агародніны 1,5—4 т, таксама ў прадукцыі памяншаецца колькасць бялкоў, цукру, крухмалу.
На Беларусі каля 300 відаў П., найб. пашыраныя з аднагадовага П. — лебяда белая, свінакроп палявы, брыца звычайная, пупок палявы, рэдзька дзікая, зоркаўка сярэдняя; са шматгадовага П. — пырнік паўзучы, шчаўе конскае, асот палявы, бярозка палявая, хвошч і інш.
1. Зняць з сябе тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Не пазіраючы ні на кога і тупнуўшы разы са два, Пракоп моўчкі расперазаўся і зняў сярмягу.Колас.
2.Разм. Расшпіліцца (пра пояс).
3.перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным. Прытым, Зусім расперазаўся [Кузьма], — Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць.Корбан.Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамін, .. [Гукан] падумаў інакш, больш злосна: «Зазнаўся, няшчасны пісака... Расперазаўся».Шамякін.
•••
Хоць расперажыся — уволю, колькі хочаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ценявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ценю (у 2, 6 знач.). Ценявыя ўзоры. Ценявая праекцыя. Ценявы тэатр. Ценявыя фарбы.
2. Які знаходзіцца ў цяні (у 1 знач.); неасветлены. Ценявы бок вуліцы. □ Некалі гэтая.. [ігруша] раскошна і маляўніча развіналася над хатай, яе лісце было да таго густое, што пры невялікім дожджыку ўвесь ценявы бок страхі аставаўся сухі.Кулакоўскі.
3.перан. Адмоўны, непажаданы. Ценявыя бакі жыцця Багдановіч раскрываў з настолькі вялікім пачуццём меры, што раскрыццё іх было ў яго сапраўды не «кветкамі зла».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)