падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.

1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.

П. кнігу.

П. шапку.

Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).

2. што. Напоўніць іншым зместам.

П. шчырую размову выкрыкамі.

3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).

П. вартавога.

|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.

|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Няна́джана, ненаджэно ’нечакана, неспадзявана’ (ТС), ныниджано ’тс’ (драг. Клім.), ненажано ’знянацку’ (пін., Жыв. сл.), нэнажэнонезнарок, неспадзеўкі, нечакана’ (пін., Нар. лекс.), ненажено ’нечакана’ (лельч., Нар. лекс.), сюды ж ненаджэны ’нечаканы, неспадзяваны’ (ТС), нынаджаный ’тс’ (Клім.). Да наджа ’надзея, спадзяванне, нажа ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Пакрыць плямамі. Запляміць спадніцу. Запляміць стол чарнілам.

2. перан. Зганьбіць, абняславіць. Запляміць сябе ганебным учынкам. □ Пятро як бы баяўся, каб хто незнарок не абразіў, не запляміў яго светлых і чыстых пачуццяў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невзнача́й нареч., разг.

1. (неумышленно) ненаўмы́сна; (ненамеренно) незнаро́к; (случайно) выпадко́ва;

2. (неожиданно) нечака́на; зняна́цку, рапто́ўна; знячэ́ўку, неспадзе́ўкі, неспадзява́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАРБУ́К (Вісарыён Сцяпанавіч) (24.11.1913, в. Шкілякі Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.8.1986),

бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў Мінскім пед. Ін-це (1933—36). У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Рэабілітаваны ў 1961. Настаўнічаў у Дварэцкай (Чашніцкі р-н, 1933—36) і Мехаўскай (Гарадоцкі р-н, 1940—41) школах. У 1941—45 на фронце. З 1946 цяжка хварэў, каля 15 гадоў быў прыкаваны да ложка. Друкаваўся з 1957. Першая кн. апавяданняў «Не шукаю спакою» (1963). Пісаў пераважна для дзяцей: зб. «Алачка-забывалачка» (1964), «На маім акне» (1966), «Незнарок і знарок» (1969), «Такіх кветак не бывае» (1971), «Са мной здарылася неверагоднае» (1977) і інш. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забаў. Апрацаваў і пераклаў на бел. мову зб. «Напітак волатаў» (1969) — казкі народаў Паўн. Каўказа.

Тв.:

Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983;

Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967;

Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.

Літ.:

Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984.

І.​Д.​Казека.

т. 5, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перабо́льшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што і без дап.

Падаць што‑н. у большых, павялічаных памерах у параўнанні з рэчаіснасцю; надаць празмерна важнае значэнне чаму‑н. Перабольшыць віну. Перабольшыць магчымасці. □ Пра свае ваенныя гады.. [Сяргей] расказваў.. неяк асцярожна, баючыся, што перабольшыць ці незнарок схлусіць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. нена́джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзе́я. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unaware

[,ʌnəˈwer]

1.

adj.

які́ ня ве́дае, несьвядо́мы

I was unaware of it — Я ня ве́даў гэ́тага

2.

adv.

1) выпадко́ва, незнаро́к

2) зьняна́цку, нечака́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ngefähr, ungefä́hr

1. a прыблі́зны; няя́сны, невыра́зны

2. adv прыблі́зна, пры́кладна, каля́;

von ~ выпадко́ва, незнаро́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usłyszeć

зак. пачуць, учуць;

źle usłyszeć — недачуць; дрэнна пачуць;

usłyszeć przypadkiem — пачуць выпадкова (незнарок; ненаўмысна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)