таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натхні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму. — Ты што — натхніўся гэтым артыкульчыкам? — прасіпеў .. [Ваўчок], падаўшы газету Паходню, калі той сеў на сваё месца.Хадкевіч.Янка натхніўся, вочы яго заблішчалі, голас гучаў урачыста.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éingebungf -, -en натхне́нне, інтуі́цыя;
éine glückliche ~ уда́лая [тра́пная] ду́мка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЕГА́С,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П.» — стаць паэтам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натхня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які абуджае, выклікае натхненне. Падцягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш, каб яшчэ больш было надзеі неўзабаве звацца ўдарнікамі камуністычнай працы. А тут яшчэ адзін натхняльны стымул: полацкія калегі выклікалі на спаборніцтва.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < на‑тх‑ня́ць (гл.) < прасл. -dъxnǫti. Так серб.-харв.надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ.ikvepìmas – ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус.по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАВУ́САВА-ПЯТРО́ЎСКАЯ (Таццяна Паўлаўна) (н. 29.9.1950, Мінск),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-мастацкі ін-т (1972). Працуе пераважна ў галіне маст. ткацтва. Творчасць характарызуецца пошукамі выяўленчых магчымасцяў тэкстылю. Асн. работы: дэкар. тканіны «Святочная» (1972), «Натхненне» (1983), габелен-заслона «Нараджэнне планеты кветак» (1978), трыптыхі «Вясна» (1984), «Азёрны» (1986), дыптых «Каляровае паветра» (1988), габелен-скульптура «Лялька» (1989), габелены «А калі б магла» (1990), «Рэльефная кампазіцыя» (1991), «Кантрасты» (1995). Стварае ўзоры вырабаў для маст. прам-сці (абрусы, дарожкі, сурвэткі). Працуе таксама ў галіне пастэлі і малюнка.