Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл.*žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́ць ’заліць’, прыліва́ць ’настойваць (настойку)’; таксама аддзеяслоўны назоўнік прылі́ўка (прылі́вачка) ’падліўка’ (Ян.). Да ліць (гл. лі́цца) з развіццём і пашырэннем семантыкі; ст.-рус.приливати, рус.прилива́ти, укр.прилива́ти ’заліваць; паліваць; даліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуда́, -ы́, ДМ дудзе́, мн. ду́ды і (з ліч. 2, 3, 4) дуды́, дуд, ж.
Беларускі духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку.
Іграць на дудзе.
Араць — не ў дуду іграць (з нар.).
◊
Дзьмуць у сваю дуду (разм., неадабр.) — настойваць на сваім.
І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.
|| прым.ду́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
áufgießen
*vt
1) наліва́ць, ліць (на што-н.)
2) насто́йваць, запа́рваць (гарбату)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.зінф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала.Гроднеў.Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог.Пянкрат.
2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш?Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brandy
[ˈbrændi]1.
n., pl. -dies
канья́к -у́m., брэ́нды indecl.
2.
v.t.
мяша́ць з брэ́нды, насто́йваць на брэ́нды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
assert
[əˈsɜ:rt]
v.t.
1) сьцьвярджа́ць, упэ́ўніваць, каза́ць
2) насто́йваць(на сваі́х право́х); барані́ць
Assert your independence — Барані́ сваю́ самасто́йнасьць
•
- assert oneself
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насто́й1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).
Насто́й2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.