намата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. гл. матаць¹.

2. Матаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці.

Н. пяць клубкоў нітак.

|| незак. намо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашчапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Шчапаючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Нашчапаць лучыны. Нашчапаць трэсак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наспароміцьнарыхтаваць у запас’ (Нас.), наспароміцца ’назапасіцца, настарацца’ (Нас., Растарг.). Гл. спароміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарыхто́ўваць несов.

1. заготовля́ть, нагота́вливать, напаса́ть;

2. снаряжа́ть;

1, 2 см. нарыхтава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Налабавозіцца ’напрацавацца, стаміцца ад працы’, налабавозіцьнарыхтаваць, навазіць, нанасіць’ (Яўс.). Ад лабавозіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насенава́ць ’убраць; упарадкаваць сена’ (валож., Жыв. сл.), насенавацьнарыхтаваць сена’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да сена, сенаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́ндзіць ’прыстроіць, нарыхтаваць’ (Арх. Федар.). З польск. narzędzić, narządzić ’тс’, чаму адпавядае беларускае па паходжанню нарадзіць ’тс’, гл. нараду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паначышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць многа чаго‑н. Паначышчаць рыбы.

2. што. Начысціць, вычысціць усё, многае. Паначышчаць гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ру́ганы; зак., чаго.

1. Стругаючы, нарыхтаваць якую-н. колькасць.

Н. дошак.

2. Нарэзаць дробнымі кавалкамі (пра бульбу і пад.).

3. і без дап. Стругаючы, насмеціць (разм.).

|| незак. настру́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наліне́іць, ‑ею, ‑еіш, ‑еіць; зак., што і чаго.

Правесці шмат паралельных ліній, разлінеіць. Налінеіць сшытак. // Нарыхтаваць такім чынам у нейкай колькасці. Налінеіць паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)