накіро́ўвацца несов.
1. направля́ться, сле́довать;
2. устремля́ться; обраща́ться;
3. уходи́ть, удаля́ться;
1-3 см. накірава́цца;
4. страд. направля́ться; наставля́ться; устремля́ться; обраща́ться; см. накіро́ўваць 1-3
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Пайсці, рушыць куды‑н., у якім‑н. напрамку. Адзін з .. [хлопцаў] пайшоў направа, другі налева. А Тац[ц]яна скіравалася па лесвіцы ўніз. Васілёнак. У правулак скіраваўся сабака, але, зачуўшы чалавека, вільнуў назад. Навуменка. // Звярнуцца, накіравацца ў які‑н. бок (пра позірк, вочы і пад.). Усе позіркі скіраваліся на Зосю. Хомчанка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Прыняць пэўны кірунак, павярнуцца куды‑н. — Дык куды гэта цяпер жыццё скіруецца? — хітравата спытаў Лукаш. Сабаленка. // Накіравацца на каго‑, што‑н. Калі гутарка скіравалася на сяло, Лабановіч улучыў момант, каб перавесці размову на грэблю. Колас. Абурэнне .. [Пракопа] чамусьці скіравалася не на Севу, а на Кашына старэйшага. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2-3, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рандаву́с фальк. ’каханак, палюбоўнік’: “Паехаў мой міленькі да млына / А я рандавуса наняла” (БНТ, Жарт. песні). Запазычанне (праз польскую?) з ням. Randezvous ’спатканне’, якое з франц. rendez‑vous ’спатканне, сустрэча, свіданак’ (< se rendre ’накіравацца, адазвацца на запрашэнне, сабрацца’), што служыла ў якасці загаду вайскоўцам для збору (Антропаў, БЛ, 45, 25; Фасмер, 3, 442; Сной₂, 602). Не выключана семантычнае збліжэнне з фармальна падобным ранда́р ’арандатар; карчмар’, гл. ранда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wykierować się
зак.
1. накіравацца; звярнуцца;
2. разм. апынуцца;
wykierować się na człowieka — выйсці ў людзі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бегчы, ‑бегу, ‑бежыш, ‑бежыць; ‑бежым, ‑бежыце, ‑бегуць; зак.
1. Накіравацца адкуль‑н., куды‑н. бягом; выскачыць. Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім, пад’ехаць. Брыль. / у перан. ужыв. Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лёскатам выбегла рэха. Купала.
2. Выцечы адкуль‑н. цераз край. Выбегла малако з каструлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.
2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Вандраваць некаторы час. Павандраваць па замежных краінах. Павандраваць па дарогах вайны. □ Паэт наведаў адроджаны Мінск, родныя пастаўскія мясціны, з якіх яго выгнала віхура першай сусветнай вайны, павандраваў па Палессі. Лойка.
2. Разм. Пайсці, накіравацца куды‑н. Сказаў Міхал і сам падняўся; За ім другія паўставалі І ў цёмны лес павандравалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
простере́ться книжн.
1. (занять пространство) распасце́рціся; (распространиться) распаўсю́дзіцца; (достичь чего-л.) дасягну́ць; (дойти до чего-л.) дайсці́;
2. (протянуться) працягну́цца; (направиться) накірава́цца; см. простира́тьсяI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)