аптычная сістэма, у якой прастора паміж прадметам і першай лінзай аб’ектыва запоўнена імерсійнай вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў мікраскопах.
У якасці імерсійных вадкасцей бяруцца мінер. масла (паказчык пераламлення 1,515), раствор гліцэрыны (1,44), вада (1,333) і інш. Выкарыстанне імерсіі павышае апертуру аб’ектыва і адпаведна раздзяляльную здольнасць мікраскопа, памяншае адбіццё на паверхні лінзы. Дазваляе вывучаць аб’екты, што знаходзяцца на рознай глыбіні ў імерсійнай вадкасці (напр., з дапамогай аб’ектыва, разлічанага на водную імерсію, можна назіраць мікраарганізмы ў вадзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і нагледжваць. [Якаў:] — У лесе Цітка Сядуру сустрэў. Бегае, дзялянку наглядвае.Лобан.
2. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). Камандзір сам потым паглядваў за хлопчыкам, сам даваў яму некаторыя даручэнні.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́ць
1. beáufsichtigen vt; überwáchen vt, áufpassen vi (закім-н. auf A);
2.гл.назіраць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
behold
[bɪˈhoʊld]1.
v., -held, -holding
агляда́ць; назіра́ць, ба́чыць
2.
interj.
глядзі́! вось!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
lúchsenvi
1) ве́льмі ўважліва назіра́ць [сачы́ць]
2) падпільно́ўваць (каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІРА́Ж (франц. mirage),
аптычныя з’явы ў атмасферы (часцей ва ўмовах пустыні), калі разам з аддаленымі прадметамі (або ўчасткам неба) бачны іх уяўныя адлюстраванні, перамешчаныя адносна саміх прадметаў. Бывае ніжні М., верхні (рэдка) і бакавы (вельмі рэдка). Ніжні М. (вобраз ніжэй за аб’ект) назіраецца ў гарачыя дні ў пустынях і стэпах, над асфальтавымі дарогамі. Верхні М. (вобраз вышэй за аб’ект) бывае звычайна ў палярных рэгіёнах або над паверхняй мора. Бакавы М. (вобраз побач з аб’ектам) можна назіраць, калі глядзець на пэўны прадмет уздоўж нагрэтай сцяны. Агульная прычына М. — скрыўленне светлавых прамянёў, што ідуць ад прадмета ў неаднолькава нагрэтых слаях атмасферы, якія маюць розную шчыльнасць. Складаныя з’явы М. з рэзкім скрыўленнем выгляду прадмета наз.Фата-Маргана.