трэна́ж

(ад англ. train = выхоўваць, навучаць)

трэніроўка, а таксама комплекс практыкаванняў для трэніроўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

tutor​2 [ˈtju:tə] v. (in) вучы́ць, навуча́ць прыва́тна;

tutor smb. for an exam ры́хтаваць каго́-н. да зда́чы экза́менаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

поду́чивать несов., разг.

1. (немного обучать) падву́чваць, навуча́ць;

2. (подговаривать) падву́чваць, падгаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да навучыцца.

2. Вучыцца, атрымліваць адукацыю. [Смачны:] — Сын мае жаданне навучацца толькі ў вашай установе і болей нідзе... Галавач.

3. Зал. да навучаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.

С. студэнтаў па мовазнаўстве.

2. што. Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.

С. прадпрыемства на вытворчасці паперы.

|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wpajać

незак. навучаць чаму; пераконваць у чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

szkolić

незак.

1. навучаць, вучыць;

2. муштраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

муштрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго.

1. Навучаць ваеннай справе жорсткімі метадамі, заснаванымі на механічнай дысцыпліне. Два тыдні яго, навабранца, муштравалі ў павятовым горадзе, навучылі разбіраць і складаць вінтоўку, страляць, аддаваць чэсць афіцэрам і адправілі на Заходні фронт у акопы. Чарнышэвіч. // Выхоўваць, навучаць залішне строга і сурова. Даходзілі да Кастуся чуткі і пра тое, што вучыцца .. [у семінарыі] нялёгка, выкладчыка муштруюць вучняў. С. Александровіч.

2. Мучыць несправядлівымі патрабаваннямі. Быў Міха себялюб і ганарлівец. Старэйшы ў сям’і, ён часта без дай прычыны муштраваў сваю малодшую сястру.. і брата. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увеща́ть несов.

1. (уговаривать) угаво́рваць; (убеждать) перако́нваць; (советовать) ра́іць, ра́дзіць;

2. (наставлять) навуча́ць, павуча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unterwéisen* vt навуча́ць, вучы́ць, дава́ць указа́нні (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)