Навокал, таксама навакол, навокала, навакола (ТСБМ), нао́коло ’навокал, кругом’ (ТС), укр. ноколо, польск. naokoło, серб.-харв. нао̏коло, балг. нао́коло, мак. наоколу — з *naokolo, што ў сваю чаргу з прыназоўнікавага спалучэння з він. скл. o‑kolo, гл. вакол, параўн. наўкру́г ’тс’. Няправільна сцвярджаецца, што бел. наво́кала выконвае толькі прыслоўную функцыю (ESSJ SG, 2, 91), параўн. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі… (Колас). Гл. таксама Шуба, Прыслоўе, 160.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
убра́ць, убяру, убярэш, убярэ; убяром, убераце, убяруць; зак., што.
1. і без дап. Сабраць ураджай (сельскагаспадарчых культур). Убраць буракі машынамі. □ [Дзед Паўлюк:] «Надвор’е ж добрае — убяром на славу!» Корбан.
2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць. Убраць партрэты вянкамі. / Пра лісце, іней і пад. Убрала восень навакол Палі і луг страката. Кірэенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
dokoła
навокал, навакол, наўкола; кругом;
dokoła Wojtek — зноў пра тое ж; казка пра белага бычка
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
нячу́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. Яму няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі. Івашын. // Які выяўляе адсутнасць чуласці, спагадлівасці. Нячулыя адносіны да чужога гора.
2. Які не рэагуе на што‑н.; раўнадушны. [Настаўніца:] — Які вы ўсё ж нячулы чалавек — такая музыка, а вы яе бязлітасна хочаце перапыніць. Барашка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
round5 [raʊnd] prep. наво́кал, навако́л, наўко́л, вако́л (каго-н./чаго-н.);
round the corner за вугло́м;
round the table вако́л стала́;
round the world вако́л све́ту;
She had a necklace round her neck. На шыі ў яе былі каралі.
 ♦
round here не́дзе по́бач
 Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс) 
суні́цы, ‑ніц; адз. суніца, ‑ы, ж.
1. Шматгадовая травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных з белымі кветкамі і пахучымі ружова-чырвонымі пладамі. А ўнізе навакол цвілі, адцвіталі суніцы. Лынькоў.
2. Пахучыя салодкія ці кісла-салодкія ягады гэтай расліны. Мы з Галінкай назбіралі збанок суніц. Васілевіч. Андрэй пачаставаў суніцамі Веру і швагерак. Кулакоўскі. Летам каля старых сухіх пнёў вельмі рана паспяваюць духмяныя суніцы. Ігнаценка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
бяспло́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства.
2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба. □ Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены і металу і вугалю. Шахавец.
3. Які не дае вынікаў; бескарысны. Дзед Талаш ускінуў плячамі, ямчэй падаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачамі навакол і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
навокал, навакол, вакол, вакола, вокала, укола, наўкол, кругом; укруг, наўкруг, наўкруга (абл.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
круго́мI нареч.
1. круго́м;
поверну́ться круго́м павярну́цца круго́м;
круго́м! воен. круго́м!;
2. (вокруг) круго́м, наво́кал, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л;
3. (целиком) круго́м; ца́лкам; (совершенно) зусі́м, спрэс;
круго́м винова́т круго́м (ца́лкам) вінава́ты.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)