Разм. Скончыць лаяць; завяршыць лаянку. — Жорсткі ў вас характар, Марына Міхайлаўна! Куды ж вы? — Да Собаляў. — Пабудзьце яшчэ. Вы ж мяне не далаялі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑ныць; зак.
Разм. Тое, што і пратырчаць. Прачытаўшы запіску Качуры, ... Марына Міхайлаўна ўзлавалася без меры. «Я нізавошта не пайду. Няхай ён хоць усю ноч пратарчыць каля плаціны».Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Параіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. З кожным днём слабела вастрыня зроку.. Галіна Міхайлаўна, пэўна, ужо вярнулася з курорта, варта было б схадзіць да яе, пракансультавацца.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працаёмкі, ‑ая, ‑ае.
Які патрабуе вялікай затраты працы. — А сто гектараў ільну.. хто будзе даглядаць? — запярэчыла Марына Міхайлаўна. — Вы ведаеце, якая гэта працаёмкая культура!Паслядовіч.А буракі — культура працаёмкая, яна патрабуе дакладнай і маруднай апрацоўкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІВІ́НСКАЯ (Белашапка) Таццяна Міхайлаўна
(н. 27.3.1958, г. Віцебск),
бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіёнка Алімп. гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка свету (1983), Еўропы (1973, 1985). З 1992 — трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Лідзія Міхайлаўна) (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯЕ́ВА (Людміла Міхайлаўна) (н. 20.6.1948, г.п. Узда Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.).
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.
Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала.Колас.// Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе.Колас.Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)