засма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Прыгатаваць для яды смажаннем. Засмажыць гусака. □ Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дала́яць, ‑лаю, ‑лаеш, ‑лае; зак., каго.

Разм. Скончыць лаяць; завяршыць лаянку. — Жорсткі ў вас характар, Марына Міхайлаўна! Куды ж вы? — Да Собаляў. — Пабудзьце яшчэ. Вы ж мяне не далаялі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑ныць; зак.

Разм. Тое, што і пратырчаць. Прачытаўшы запіску Качуры, ... Марына Міхайлаўна ўзлавалася без меры. «Я нізавошта не пайду. Няхай ён хоць усю ноч пратарчыць каля плаціны». Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракансультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Параіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. З кожным днём слабела вастрыня зроку.. Галіна Міхайлаўна, пэўна, ужо вярнулася з курорта, варта было б схадзіць да яе, пракансультавацца. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаёмкі, ‑ая, ‑ае.

Які патрабуе вялікай затраты працы. — А сто гектараў ільну.. хто будзе даглядаць? — запярэчыла Марына Міхайлаўна. — Вы ведаеце, якая гэта працаёмкая культура! Паслядовіч. А буракі — культура працаёмкая, яна патрабуе дакладнай і маруднай апрацоўкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што і чаго.

Кусаючы, аддзяліць частку ад цэлага. Пасля кожнай чаркі Антаніна Міхайлаўна брала хлеб, і, перш чым адкусіць, падносіла яго да носа і нюхала, а потым ужо клала ў рот і закусвала. Колас. // Адцяць шчыпцамі, кусачкамі. Адкусіць кавалак дроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.

Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асво́іцца, асвоюся, асвоішся, асвоіцца; зак.

Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, абставін і пад.; адчуць сябе свабодна дзе‑н. На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка. Учора Пеця здаваўся маўклівым.. Сёння асвоіўся, пасмялеў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сервірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для абеду, вячэры і пад., расстаўляючы ў пэўным парадку пасуду, стравы. Сервіраваць стол для вячэры. □ Сервіравалі наш стол мы ўдваіх — я і Людміла Міхайлаўна. Васілёнак. // Падрыхтаваць (падрыхтоўваць), падаць (падаваць) на стол (абед, вячэру і пад.). Сервіраваць абед.

[Ад фр. servir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёзка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑зцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑зак; ж.

Разм. Чалавек, які мае аднолькавае з кім‑н. імя. — Як цябе завуць? — спытала ў яго Марыя Міхайлаўна. — Юра... — Добрае імя. Скажы, Юра, што ты ведаеш пра свайго славутага цёзку? — Гэта пра Гагарына? Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)