fugitive

[ˈfju:dʒətɪv]

1.

n.

1) зьбе́глы -ага m.; бягу́н -а́ m.

2) уцяка́ч уцекача́ m., уцяка́чка f.

3) Obsol. дэзэртэ́р -а m.

2.

adj.

1) зьбе́глы

2) мімалётны, міну́чы

3) вандро́ўны; бадзя́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

casual [ˈkæʒuəl] adj.

1. выпадко́вы; часо́вы;

earn a living by casual labour зарабля́ць на жыццё выпадко́вай пра́цай;

a casual labourer падзёншчык

2. нядба́йны, неаха́йны;

be casual towards one’s dress не звярта́ць асаблі́вай ува́гі на сваю́ во́пратку

3. несур’ёзны; павярхо́ўны;

a casual glance мімалётны по́зірк

4. ненадзе́йны;

a casual person ненадзе́йны чалаве́к

5. непастая́нны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fleet

I [fli:t]

n.

1) флёт -у m.

2) фляты́лія f. (караблёў, самалётаў або́ а́ўтаў)

II [fli:t]

1.

adj.

1) ху́ткі, бо́рзды, шпа́ркі (конь)

2) Poet. міну́чы, недаўгаве́чны, хуткаплы́нны (час), мімалётны

2.

v.i.

ху́тка міна́ць, ху́тка ру́хацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

passing

[ˈpæsɪŋ]

1.

adj.

1) міну́чы; нядо́ўгатрыва́лы

2) мімалётны; выпадко́вы

a passing fancy — мімалётнае захапле́ньне

3) перахо́дны

a passing mark — перахо́дная адзна́ка

2.

n.

1) міна́ньне n., адыхо́д, ад’е́зд -у m.

2) брод -у m.

3) сьмерць f.

- in passing

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ляту́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі. // Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне. Караткевіч. // перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.

2. перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна. Зарыцкі. // Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась. Колас.

3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.

4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.

5. Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.

•••

Лятучая мышгл. мыш.

Лятучая пошта гл. пошта.

Лятучыя рыбы гл. рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Накіраванасць зроку на каго‑, што‑н. Я тады быў у тым узросце, калі ўжо не млеюць ад дзявочых поглядаў і ўсмешак. Васілевіч. [Якуб] зноў пераводзіць погляд на паляну і спрабуе ўявіць на ёй далёкі, напаўзабыты вобраз. Зарэцкі.

2. які. Выраз вачэй, манера глядзець. Мужны і дародны [Батура], Як той дуб, плячысты, погляд — ясны, чысты. Пушча. І чуць калі што вынікала, То бацька кідаў так, бывала, На хлопцаў погляд выразліва, Што тыя ў лаву баязліва Траха са страху не ўпаўзалі, Бо гэты погляд добра зналі. Колас.

3. Пункт гледжання. Кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце... Бядуля. Кожны расказваў сваё, на яго погляд, самае цікавае і незвычайнае. Пальчэўскі. Погляд Дубоўкі на паэзію мае многа агульнага з поглядам на яе Максіма Багдановіча: як той, так і другі змагаліся за высокую культуру беларускага верша. Конан.

•••

Абвесці поглядам гл. абвесці.

Абеглы поглядмімалётны, ледзь улоўны погляд.

На першы погляд — паводле першага ўражання.

На погляд — па знешняму выгляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brief

[bri:f]

1.

adj.

1) каро́ткі; бе́глы, мімалётны (пра по́гляд)

a brief announcement — каро́ткае паведамле́ньне

2) сьці́слы; зьмясто́ўны, каро́ткі й я́сны

2.

n.

1) каро́ткае асьве́дчаньне, паведамле́ньне, рэзюмэ́

2) Law каро́ткі вы́клад спра́вы

3) по́зва ў суд

4) інстру́кцыя f.

3.

v.t.

1) рабі́ць каро́ткае рэзюмэ́, падсумо́ўваць

2) дава́ць інстру́кцыю

- briefs

- hold a brief for

- in brief

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)