1. Які мае дачыненне да чаго‑н. [Вучоны] звяртае ўвагу краязнаўцаў на тое, ці няма ў мясцовай гаворцы выразаў, датычных разьбы.Ліс.
2.узнач.наз.даты́чная, ‑ай, ж. У геаметрыі — прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яе. Правесці датычную да акружнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́стаў, ‑става, м.
1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.
•••
Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.
Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астэахандрапа́тыя
(ад астэа- + гр. chondros = храсток + -патыя)
захворванне касцей пераважна ў дзіцячым і юнацкім узросце, якое характарызуецца болямі, мясцовай пухлінай і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1908 вёў рэв. дзейнасць у Лібаве, Пецярбургу, Рызе, Харкаве, Баку, Грозным. Шмат разоў арыштаваны і зняволены (1909, 1913, 1914, 1916). Пасля Кастр. рэвалюцыі старшыня Закаўказскага каап. саюза, нам. старшыні Цэнтрасаюза, старшыня Міжкаап. савета і інш. З 1929 у БССР: старшыня Белкаапсаюза, нарком гандлю (1930), забеспячэння (1931—33), нам. старшыні СНКБССР (1933—34), нарком лёгкай (1934), мясцовай (1934—37) прам-сці. Чл.ЦВКСССР (1935—37), ЦВКБССР (1929—37). Чл.ЦККП(б)Б у 1930—37. Старшыня Т-ва старых бальшавікоў у БССР (1933—37). 4.9.1937 арыштаваны і зняволены. Рэабілітаваны і вызвалены з турмы ў канцы 1940-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙРШЫ́РСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы.
Малочнага кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі ў графстве Эр (Ayr, Ayrshire) скрыжаваннем мясцовай жывёлы з шартгорнскай, джэрсейскай, гернзейскай і галандскай пародамі. Гадуюць у Расіі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Выкарыстоўваюць для скрыжавання з мясц. жывёлай, каб павысіць тлушчамалочнасць.
Жывёла нізкарослая, мае моцны і лёгкі касцяк, добра развітае вымя. Масць чырвона-пярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 28—30 кг, ва ўзросце 12 месяцаў 240—260 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 700—800 кг. Надой кароў за лактацыю 4200—5200 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,9—4,4%, рэкордны надой — больш за 10 тыс.кг. Сутачныя прыросты бычкоў на адкорме 750—800 г, забойны выхад дарослых жывёл 52—54%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус.арг.у́рка ’жулік, злодзей’, укр.арг.у́рка, урка́ч ’злодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах.ӱры, каракалп.уры ’злодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Батле́йка (БРС, Др.-Падб.), рус.дыял. (зах.) бетле́йка. Паводле Фасмера, 1, 162, з польск.betlejka ’тс’ (а гэта ад мясцовай назвы Bethlehem, гл. Брукнер, 22). Да гісторыі бел. батлейкі гл. Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў, Беларускі народны тэатр батлейка, Мінск, 1962.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыу́льна ‘сытна’ (Сцяшк. Сл.), трыу́льно ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ад трывальны ‘пажыўны’ (гл. трываць) з мясцовай субстытуцыяй а > у пад націскам: трыву́ло ‘трывала’ (Сцяцко, БММ, 2, 204), параўн.: трывульную яду ўсе любяць (Даніловіч, Лінгв. краязн., 125); мясцовая форма, відаць, сведчыць аб білабіяльным характары в.
парода малочнага кірунку. Выведзена ў 16 ст. ў Германіі на п-ве Ангельн на аснове мясцовай бура-чырвонай жывёлы. Гадуюць у многіх краінах Еўропы. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях пры вывядзенні і ўдасканаленні чырвоных парод жывёлы. За апошнія 10—15 гадоў дзякуючы селекцыі англерская парода набыла і добрыя мясныя якасці.
Жывёла з моцнай канстытуцыяй, лёгкім касцяком, добра развітым вымем. Масць чырвоная рознага адцення (ад светлага да цёмнага). Жывая маса дарослых кароў 500—580, быкоў 850—1000 кг. Парода познаспелая, інтэнсіўнасць росту невысокая. Надой кароў за лактацыю 4460—4900 кг пры сярэдняй тлустасці малака 4,6—5%, рэкордны надой — больш за 10 тыс.кг. Забойны выхад у кароў 49% і больш, у быкоў на адкорме — 58%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бале́льшчык, ‑а. м.
Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты.Няхай.// Той, хто перажывае за што‑н., клапоціцца аб чым‑н., стараецца дапамагчы нейкай справе. — Глядзі, глядзі, — звяртаўся да свайго суседа па крэслу калгасны вартаўнік, вядомы ўсяму сялу грамадскі актывіст і балельшчык мясцовай самадзейнасці дзед Сілівон.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)