ХО́НТХАРСТ (Honthorst) Герыт (Герард) ван (4.11.1590, г. Утрэхт, Нідэрланды — 27.4.1656),
галандскі мастак. Вучыўся ва Утрэхце ў А.Блумарта, у 1610 або ў 1612—20 працаваў у Італіі, дзе зазнаў уплыў М.Караваджа. Майстар т.зв. утрэхцкага караваджызму. Пісаў інтымныя жанравыя сцэны і трактаваныя як быт. біблейскія кампазіцыі, пабудаваныя на эфектах штучнага начнога асвятлення. Вытанчаны каларыт, мяккасць святлоценявых кантрастаў уласцівы кампазіцыям «Пакланенне пастухоў» (1622), «Канцэрт» (1624), «Музыкант», «Дзяцінства Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасцьл у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус.наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́тацца ’блытацца’ (паст., воран., Сл. ПЗБ), плютьць гаварыць абы-што’ (міёр., Нар. лекс.). Да плут, муціць i̯ (гл.). Мяккасць‑я*⇉пад уплывам польск.plątać (šią) ’блытацца’, ’заплятацца (пра язык)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЙЦЗІША́НЬ (кіт. «Пшанічная гара»),
будыйскі пячорны манастыр 5—17 ст. каля г. Цяньшуй (прав. Ганьсу, Кітай). Складаецца са 194 пячор (галоўныя — «Пячора Нірваны», «Галерэя тысячы Будаў» даўж. 30 м, «Зала дзесяці тысяч Будаў» і інш.) з расфарбаванай скульптурай з гліны і каменю (5—17 ст.; выявы Буды і інш. божастваў будыйскага пантэона) і з насценнымі размалёўкамі (5 ст.). Для ранняй скульптуры характэрны мяккасць, грацыёзнасць, адухоўленасць, для позняй — рысы натуральнай чалавечай прыгажосці. Цяпер музей.
2. Страчваць далікатнасць, рабіцца менш культурным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАТО́Н (Vallotton) Фелікс (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925),
швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛІ (Sully) Томас (19.6.1783, г. Хорнкасл, Вялікабрытанія — 5.11.1872),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Бостане у Г.Сцюарта (1808) і ў Лондане ў Б.Уэста (1809). Працаваў пераважна ў Філадэльфіі. Пісаў партрэты, якім уласцівы рамант. адкрытасць вобразаў, мяккасць: партрэты маёра Томаса Бідла (1818), Томаса Джэферсана, «Парваны капялюш» (1820), а таксама карціны на тэмы амер. гісторыі («Вашынгтон на беразе Дэлавэра», 1818). Познім партрэтам уласцівы рысы салоннасці («Фані Кэмл у ролі Беатрычэ», 1833) або тэатралізаванага пафасу (партрэт каралевы Вікторыі, 1838).
1. Які стаў грубым, шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго-н.).
Агрубелыя рукі.
2. Які стаў больш нізкім (пра голас).
3. Які страціў вастрыню, сілу.
Агрубелы нюх.
4. Які стаў знешне нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд).
5. Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым.
Агрубелая натура (перан.).
|| наз.агрубе́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АСТЭАМАЛЯ́ЦЫЯ (ад астэа... + грэч. malakia мяккасць),
размякчэнне і дэфармацыя касцей з прычыны парушэння мінер. абмену пераважна ў касцявой тканцы. Найчасцей бывае ў жанчын, асабліва ў 2-й пал. цяжарнасці. Пры парушэннях фосфарна-кальцыевага абмену найперш пашкоджвае косці таза і ніжніх канечнасцяў. Прыкмета астэамаляцыі: вельмі празрысты малюнак касцей. Лячэнне: паўнацэннае харчаванне, багатае на вітаміны A, D, C, солі кальцыю, фосфару і бялок; лячэнне асн. захворвання. Астэамаляцыя ў жывёл клінічна праяўляецца зніжэннем апетыту, кульгавасцю, псаваннем зубоў, скрыўленнем або прагінаннем пазваночніка, пераломамі касцей.