замуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць мутным. Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду. Даніленка. Калі Васіль пераступіў парог цёплага памяшкання, духата ў хаце дала яму ў твар і замуціла свядомасць. Грамовіч.

•••

Вады (нікому) не замуціць — (нікому) не зрабіць шкоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муце́ль ’той, хто ўносіць беспарадак, блытаніну’ (івац., Сл. ПЗБ). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ель гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.

1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.

2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́тлавіца, му́тлавыця ’вельмі брудная вада ў непраточнай сажалцы’ (Клім.). Да муці́ць > мут > ⁺му́тлавый ’мутны’. Параўн. таксама ўсх.-палес. му́тлаўка ’мутная вада’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муць ’каламуць, дробныя часцінкі’, ’туман, смуга, імгла’ (Яруш., ТСБМ; рэч., слаўг., паўн.-усх., Яшк.), ’непакой, хваляванне’ (Бяльк.). Прасл. mǫtь < mǫtiti > муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барля́ць ’пераліваць, узбоўтваць; працаваць без толку’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. (пск., вяц., ноўгарад.) бурли́тьмуціць, мяшаць ваду, пераліваць вадкасць’. Гл. бурлі́ць, буры́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мути́ть несов.

1. (жидкость) муці́ць, каламу́ціць;

мути́ть во́ду муці́ць (каламу́ціць) ваду́;

2. перен. (делать неясным) тума́ніць, за́сціць;

мути́ть ум тума́ніць (за́сціць) ро́зум;

3. (возбуждать) баламу́ціць; (бунтовать) бунтава́ць; (путать) блы́таць; (подстрекать) падбухто́рваць;

мути́ть люде́й баламу́ціць (бунтава́ць, падбухто́рваць) людзе́й;

4. (в голове, в глазах и т. п.) безл. мутне́ць;

5. (тошнить) безл. ну́дзіць;

меня́ мути́т мяне́ ну́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zamącać

незак.

1. муціць; каламуціць;

2. перан. парушаць;

zamącać spokój — парушаць спакой;

гл. zamącić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мату́н ’манюка, хлуслівы чалавек’ (Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ). Рус. моту́н ’мот; бясчэсны, непастаянны, безалаберны’. Да матаць (гл.). Суфікс той жа, што і ў муцю́н (< муці́ць ’хлусіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)