Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
акла́д, -ду м., в разн. знач. окла́д;
ме́сячны а. — ме́сячный окла́д;
залаты́ а. іко́ны — золото́й окла́д ико́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прызаду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Аддацца роздуму; задумацца. Злезшы з цягніка, .. Рыгор не на жарты прызадумаўся, як яму быць і што рабіць?Гартны.З першых тыдняў давялося моцна прызадумацца, чаму работа не ладзіцца і першы месячны план недавыканалі...Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Менструа́цыя ’штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці’ (ТСБМ). З новалац.menstruatio ’тс’, якое з лац.menstruus ’месячны’ (SWO, 466), праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 88) або праз польск. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
менструа́цыя
(н.-лац. menstruatio, ад лац. menstruus = месячны)
штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГО́ЛУБ (Уладзімір Пятровіч) (н. 7.11.1953, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Сярод твораў: тэматычныя карціны «Роспач», «Плады-1», «Плады-2», «Пан» (усе 1992), серыі «Спакуса» (1992), «Птушкі, якія не лятаюць» (1993), «Месячны шлях» (1996); пейзажы «Ранні снег» (1983), «Кінутыя гнёзды» (1995); нацюрморты «Сухія кветкі» (1981) і інш.; партрэты бацькі (1980), князя Міндоўга (1990) і інш. Творчасць вылучаецца багатай вобразнасцю, яркай метафарычнай мовай.
Л.Ф.Салавей.
У.Голуб. «Гняздо». Серыя «Птушкі, якія не лятаюць». 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НАЎ (Барыс) (сапр.Лапіцкі Барыс Міхайлавіч; н. 26.12.1938, в. Расна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё і тэлебачанні, у 1980-я г. на суднах замежнага плавання Ціхаакіянскага ўпраўлення прамысл. разведкі навук. флоту. Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Прапісаны ў Ціхім акіяне» (1966), «Антонаўскія яблыкі» (1968), «Восень на Шантарскіх астравах» (1972), «Месячны карабель» (1990), рамана «Праталіна» (1984), сцэнарыяў дакумент. і тэлевізійных фільмаў. Жыве за мяжой.