Пята́, пʼята́ ’задняя частка ступні, пятка’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; ашм., Стан.; віл., Сл. ПЗБ), ’абух у сякеры’, ’задняя частка касы’, ’тупы канец яйца’, ’карма лодкі’ (Варл.; Сцяшк.; навагр., полац., Сл. ПЗБ), пʼета́ ’пятка нагі, пятка ў касе, сасе і інш.; межавы знак на вуглу поля’ (ТС), пя́та ’пятка’ (беласт., Сл. ПЗБ), пʼяда́ ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пята ’месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі’; укр. пʼята́ ’пятка’, рус. пята́, польск. pięta, чэш. pata, славац. päta, в.-луж. pjata, н.-луж. pěta, палаб. ṕǫta, славен. pẹ̑ta, серб.-харв. пета, балг. пета́, макед. пета, ст.-слав. пѧта. Прасл. *pęta ’нага, капыт, ступак’, роднаснае літ. péntis ’абух, задняя частка касы і інш.’, лат. piête, pietis ’абух, аснова грабель, заднік, запатылак’, ст.-прус. pentis ’пята’, афг. pūnda ’пята’, што ўзыходзяць да кораня і.-е. *pent‑ ’ісці, хадзіць’ (Скок, 2, 648; Сной₂, 510). Іншая, менш верагодная версія звязвае праславянскае слова з *pęti ’напінаць’ (гл. пяць), *pǫto ’пута’ (гл. пута), параўн. Шустар-Шэўц, 2, 1072; БЕР, 5, 192; ЕСУМ, 4, 651; пад сумненнем Фасмер, 3, 424. Абедзве версіі лічыць прыймальнымі ESJSt, 11, 643. Збліжэнне з польск. piękny (гл. пекны) з больш ранняга pięk(r)ny ’выступаючы, выпуклы’, здавальняючае семантычна, вядзе да сумнеўнай рэканструкцыі *penktā, гл. Банькоўскі, 2, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́тка

1. Мяжа на лузе, на пасеве з уторкнутымі жэрдкамі (Слаўг.).

2. Межавы знак, галіна з заламаным верхам або шосцік з пучком сена на самым версе; дарожны і водны арыенцір (Слаўг.). Тое ж ме́та, грані́ца, знак (Слаўг.).

3. Луг, дзе нельга пасвіць жывёлу пакуль не будзе скошан травастой (Слаўг.).

ур. Віткі́ (поле) каля в. Гайшын Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

капе́ц

1. Каморніцкі межавы знак у выглядзе вялікай накапанай купіны з драўляным слупам пасярэдзіне (БРС).

2. Месца для захавання гародніны і бульбы; бурт круглай формы (БРС). Тое ж капя́к (Слаўг.).

3. Суцэльны насыпны земляны пагорак, куча зямлі (БРС).

4. Старажытны курган; «шведская» магіла (Стаўбц.).

5. Магіла, надмагільны насып (БРС).

6. Яма для захавання булыбы на зіму (Сен. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сяльцо́ Фальварак; маёнтак, ферма, бровар, віла (XVIII — пач. XX ст.). Тое ж сялцо, сяле́ц.

в. Сяльцо Люб., в. Балонаў Сялец Бых., р. Сялец — л. пр. Дняпра, сялцо Дужаўшчына (в. Дужаўшчына) Чав., сялцо Лапацічы (в. Лапацічы), сялцо Гіжэнка (в. Гіжэнка) Слаўг. (1783 ЦДАСА, ф. 1355, Межавы архіў, спр. 11, Магілёўская губ., Старабыхаўскі пав.), в. Сялецкая Крыч. (Меер, 1786, 121).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)