nterbett

n -(e)s, -en пяры́на, сянні́к, матра́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ло́жак, м.

Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцеле́нь, пасціленьматрац’ (Касп.). Да па‑слаць < слаць (гл.) < прасл. stьlati. Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сянні́к, сенніка, м.

1. Матрац, набіты сенам ці саломай. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. На .. [нарах] ляжалі адзін каля аднаго сеннікі, напханыя саломай. Пальчэўскі.

2. Абл. Адрына. Да сянец хаты было прыбудавана нешта накшталт сенніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе на выраб спружын. Спружынны дрот. // Які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю). Спружынны матрац. □ Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. Русецкі. // Які дзейнічае пры дапамозе спружыны, спружын. Спружынная вага. □ Спружынная жарліца — больш дасканалая і надзейная снасць. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́шанкаматрац’ (Мат. Гом.). Ад *вішаны пры дапамозе суф. ‑ка. *Вішаны ў сваю чаргу узыходзіць да віш1 (гл.). Параўн. заўвагу Махэка₂ (691), што ў Ходскай вобласці vyšovku (дэрыват ад *višь) ужываюць пасля сушкі для вырабу матрацаў і сеннікоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валася́нка1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.

Валася́нка2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.

Валася́нка3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sprężynowy

спружынны;

materac sprężynowy — спружынны сяннік (матрац);

nóż sprężynowy — аўтаматычны (спружынны) ножык; нож з выкідным лязом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

во́лас, -а і -у, мн. валасы́, валасо́ў, м.

1. -а. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

Вырваць сівы в.

Кучаравыя валасы.

Схапіцца за валасы (перан.: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.). Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе). Да сівых валасоў (да старасці). В. у в. (вельмі падобныя). І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).

2. -у, зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

Конскі в.

|| памянш. валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. валасяны́, -а́я, -о́е.

Валасяное покрыва.

В. матрац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tuft

[tʌft]

1.

n.

1) чуб -а m., чубо́к -ка́ m.; барада́ або́ баро́дка клінко́м

2) ку́па, гру́па дрэ́ваў або́ кусто́ў

3) пучо́к -ка́ m.

2.

v.t.

прашыва́ць о́ўдру, матра́ц)

3.

v.i.

расьці́ чу́бам, расьці́ ку́чкамі, гру́памі, пучка́мі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)