матра́ц
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
матра́ц |
матра́цы |
| Р. |
матра́ца |
матра́цаў |
| Д. |
матра́цу |
матра́цам |
| В. |
матра́ц |
матра́цы |
| Т. |
матра́цам |
матра́цамі |
| М. |
матра́цы |
матра́цах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
матра́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.
Мяккая тоўстая ватовая падсцілка на ложак або прадмет такога ж прызначэння са спружынным каркасам.
|| прым. матра́цны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
матра́ц м. матра́с, матра́ц, тюфя́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
матра́ц, ‑а, м.
1. Мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак.
2. Частка ложка або канапы з спружыновым каркасам і мяккай пракладкай.
[Ням. Matratze.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
матрац, сяннік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
матра́с и матра́ц матра́ц, -ца м.; (тюфяк) сянні́к, род. сенніка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сянні́к, сенніка́, мн. сеннікі́, сенніко́ў, м.
Матрац, набіты сенам ці саломай.
|| прым. сенніко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набіўны́, -а́я, -о́е.
1. Зроблены пры дапамозе набівання.
Н. матрац.
2. 3 набітым узорам.
Н. паркаль.
3. Які служыць для набівання.
Набіўная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парало́навы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з паралону. Паралонавы матрац.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)