І́НЕЙ,

тонкі слой ледзяных крышталёў, якія ўтвараюцца на глебе, траве і наземных прадметах у халодныя, ясныя і ціхія ночы. Узнікае пры ахаладжэнні зямной паверхні ў выніку цеплавога выпрамянення ніжэй за 0 °C і сублімацыі вадзяной пары на паверхні прадметаў. І. адрозніваюць ад шэрані, якая ўтвараецца пры тумане, у мароз. На тэр. Беларусі І. назіраецца з вер. да мая, ад 50 да 80 сутак.

т. 7, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыёметр

(ад гр. kryos = холад, мароз, лёд + -метр)

прыбор для вымярэння тэмпературы зацвярдзення чыстага растваральніку і растварэння ў ім даследуемага рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

траску́н, ‑а, м.

1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск трэннем кончыка брушка аб надкрыллі.

2. Разм. Моцны мароз. — Спі, сынок! — азвалася спрасонку маці. Ён ціха пасядзеў на ложку, пакруціў галавою і, прыслухаўшыся да цемнаты, уцяміў — страляў мароз-траскун у сцяне. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыка́ць

1. (зашчамляць скуру пальцамі і г. д.) knifen* vt, zwcken vt;

2. (пра мароз, гарчыцу і г. д.) bißen* vt, brnnen* vi;

3. (траву і г. д.) zpfen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Шырокі і густы (пра бараду). З барадой акладзістай Пуху лебядзінага Дзед-Мароз прыладзіўся Пад яе [елкі] галінамі. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во, часц. ўказ. (разм.).

1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Во, рыбіна плёснула.

Кладзі ўсё гэта во сюды.

2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.

Во малайцы, што прыехалі.

Во, што яны тут натварылі!

3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.

Вы мне во што скажыце, даражэнькія.

4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.

Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.

5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.

Во як бывае.

6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.

Во мароз дык мароз!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПІРЫ́ХІЙ (грэч. pyrrhichios ад pyrrhichē ваяўнічы танец),

1) у антычным вершаскладанні стапа з двух кароткіх складоў (◡◡), самастойна не ўжывалася.

2) У сілаба-танічным вершаскладанні — умоўная назва пропуску націску на рытмічна моцным складзе ў ямбе ці харэі:

І вось надарыцца часамі
Мароз над усімі маразамі
Ідзе сярдзіта, пагражае,
Па даху гонтамі страляе.
(Я.​Колас. «Новая зямля»)

Сустракаецца ў пачатку і ў сярэдзіне вершаванага радка (акрамя апошняй стапы), часцей у шматскладовых словах.

А.​А.​Майсейчык.

т. 12, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІ́ВА,

рака ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 631 км². Выцякае з воз. Урада, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв., працякае цераз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае і Павульскае, упадае ў воз. Янова. Каля 12% вадазбору Дз. прыпадае на 130 азёр Ушацкай групы. Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.

т. 6, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)