Мане́ра ’спосаб дзеяння, прыём’, мане́ры ’сукупнасць прыёмаў’, ’знешнія формы паводзін, спосаб трымацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.; шальч., Сл. ПЗБ), мане́рны ’прыгожы з выгляду’ (Нас.). З польск. maniera (maniery), якое непасрэдна з франц. manière (Кюнэ, 75; SWO, 450; Фасмер, 2, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАВО́Т (франц. gavotte),

1) старадаўні франц. нар. танец, напачатку карагодны. Муз. памер 44 ці 22, тэмп умераны. Музыка гавота светлая, вытанчаная, часам з наіўна-пастаральным, радзей урачыстым адценнем. Вядомы з 16 ст. У 17—19 ст. прыдворны танец, грацыёзны і нярэдка манерны. Вядомы і цяпер у франц. правінцыі (асабліва ў Брэтані).

2) Частка інстр. сюіты (у музыцы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш.), радзей самаст. п’еса. У оперу і балет уведзены Ж.Б.Люлі. Класічныя ўзоры гавота стварылі Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк, П.Чайкоўскі, А.Глазуноў, С.Пракоф’еў.

т. 4, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эўфуі́зм

(англ. euphuism, ад гр. euphyes = вытанчаны)

штучны, манерны, напышлівы стыль мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэтэнцыёзны

(рус. претенциозный, ад фр. pretentieux = патрабавальны)

1) надуманы, манерны (напр. п-ая архітэктура);

2) які прэтэндуе на значнасць, арыгінальнасць (напр. п-ыя паводзіны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэтэнцыёзны

(фр. prétentieux = патрабавальны, ад лац. praetendere = дамагацца)

1) надуманы, манерны (напр. п-ая архітэктура);

2) які прэтэндуе на значнасць, арыгінальнасць (напр. п-ыя паводзіны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)