*Маёвец, маёвэц ’майскі мёд’ (Анох.). Да маёвы < май (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́вень ’май, старая назва месяца мая’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.), тра́вэнь ’май’ (бяроз., Нар. скарбы). Укр. тра́вень, рус. старое тра́вень ’тс’ (Даль), харв. trȃvanj ’тс’, гіст. traven mali ’красавік’, traven veliki ’май’, баснійск. тра̑вањ (мали і велики), тра̑вник ’красавік’; славен. mali tráven ’тс’, veliki tráven ’май’, старое балг. тра́вен ’тс’. Прасл. *travьnь/*trěvьnь ’трэці месяц у годзе’ (ад сакавіка), адрозненні ў семантыцы назвы тлумачацца кліматычнай розніцай у перыядах цвіцення траў, з чым звязана яе этымалогія: ад прыметніка *travьnъ, вытворнага ад *trava, які пазней канкрэтызаваўся ў абстрактны назоўнік з суф. ‑ь (travьnь) (Глухак, 636; Слаўскі, SP, 1, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маява́ць ’святкаваць першамайскае свята’ (Янк. 2). Да май ’свята 1 Мая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Памаёвацца, помаёвацца ’адзначыць, добра правесці час на прыродзе’ (ТС). Да май (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Маявы́я, маёвы́і, маё́вэі грыбы ’агульная назва вясенніх грыбоў’ (драг., пін., Жыв. сл.). Да май (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разма́й ’размарын’ (Мал., Булг., Гарэц., Тур., Кольб.). Ад размары́н (гл.) пад уплывам слова май, паколькі расліна цвіце ў маі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
maj
м.
1. май, травень;
2. ~u — зеляніна; зялёнае вецце, зялёныя галінкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Пісума́ны ’шрамы на скуры жывёліны’ (талач., ЛА, 1). Ад пісугі і суф. ‑май < прасл. *‑тапь (Слаўскі, SP, 1, 131). Гл. пісаг, пісяг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чы́хаўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Разм. Тое, што і чханне. Востра, да чыхаўкі, пахне зляжалым пылам. Кудравец. — У Май, пабольвала галава, ды часам у асеннюю слату нападала чыхаўка і насмарк. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеляніна, зелень; май (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)