ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ,

утварэнне новага арганізма з часткі мацярынскага, адзін са спосабаў бясполага размнажэння. У жывёльных арганізмаў ажыццяўляецца пачкаваннем (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві, імшанкі, абалоннікі) або дзяленнем (прасцейшыя, плоскія і кольчатыя чэрві), у ніжэйшых раслін (напр., у водарасцей) — часцей дзяленнем, радзей пачкаваннем (некат. сумчатыя грыбы, напр., дрожджы, некат. базідыяльныя грыбы), у ніжэйшых шматклетачных раслін — распаданнем цела на часткі, здольныя да рэгенерацыі. Вышэйшыя расліны могуць размнажацца карэнішчамі (шматгадовыя травы), чаранкамі (сцябловымі — агрэст, вярба, ружа, таполя; лісцевымі — бягонія, седум; каранёвымі — ажына, вішня, маліна, сліва), адводкамі (яблыня, груша, ягадныя культуры), цыбулінамі (цыбуля, часнок), клубнямі (бульба, тапінамбур) і інш. Вегетатыўнае размнажэнне мае шэраг пераваг перад палавым: лёгкасць размнажэння, хуткае развіццё і ранні пачатак плоданашэння, захаванне ў патомстве прыкмет і ўласцівасцей мацярынскай расліны. Выкарыстоўваецца ў пладаводстве, агародніцтве, лесаводстве.

т. 4, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́СТАВАЧНЫ ЦЭНТР «БЕЛЭ́КСПА» Пабудаваны ў 1989 у Мінску на праспекце Машэрава як павільён міжнар. выставак (кіраўнік аўтарскага калектыву арх. Л.​Маскалевіч, арх. Г.​Ласкавая, Г.​Фядосенка, В.​Капылоў, інж. Л.​Валчэцкі, С.​Майсеева, маст. Ю.​Любімаў). З 1999 сучасная назва. Прызначаны для правядзення міжнар. выставак, навук.-тэхн. канферэнцый, кірмашоў, відовішчных мерапрыемстваў. Пяцівугольная ў плане выставачная зала (пралёт 70 м, унутр. выш. 10—17 м, пл. 3200 м²) перакрыта 5 гіпербалічнымі парабалоідамі, што надае збудаванню жывапіснасць і лёгкасць. Уключае таксама малую выставачную залу, распарадчы вестыбюль, адм. блок, залу для прэс-канферэнцый, кабінеты для камерц. цэнтра, пошту, міжнар. тэлефон, тэлеграф, кафетэрый і інш. Перад будынкам пастаўлена стэла (выш. 35 м) з гадзіннікам, завершаная скульптурай Меркурыя. Іл. гл. да арт. Архітэктура.

т. 11, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЛЬЦЭР Кацярына Васілеўна (14.11.1876, Масква — 12.12.1962),

расійская балерына. Нар. арт. Расіі (1925). Дачка танцоўшчыка В.​Ф.​Гельцэра. Скончыла Маскоўскую балетную школу (1894). З 1894 і ў 1898—1935 салістка Вял. т-ра ў Маскве, у 1896—98 — Марыінскага т-ра. У Вял. т-ры асн. выканальніца ў балетах А.Горскага. Яркая прадстаўніца рус. школы класічнага танца, у сваім выкананні спалучала лёгкасць, віртуознасць, імклівасць з шырынёй і мяккасцю рухаў. Сярод партый: Саламбо («Саламбо» А.​Арэндса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» Л.​Герольда), Медора («Карсар» А.​Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.​Гліэра). З 1910 гастраліравала за мяжой, у т. л. ў Рускіх сезонах у Парыжы. Дзярж. прэмія СССР 1943.

т. 5, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСА́ЛЬСКІ Павел Уладзіміравіч (4.9. 1904, Масква — 15.12.1979),

расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1963). У 1922—24 у Студыі пад кіраўніцтвам Ю.​Завадскага. З 1925 у МХАТ. З 1947 выкладаў у Школе-студыі імя У.​І.​Неміровіча-Данчанкі (з 1961 праф.). Выканальніцкае майстэрства было адметнае пластычнасцю, завершанасцю, выверанасцю сцэн. малюнка, у камед. ролях — непасрэднасць, лёгкасць. Сярод роляў: князь Дзмітрый Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А.​Талстога), Вронскі («Ганна Карэніна» паводле Л.​Талстога), Малчалін («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Джынгль («Піквікскі клуб» паводле Ч.​Дзікенса), Чарльз Сэрфес («Школа зласлоўя» Р.​Шэрыдана), лорд Горынг («Ідэальны муж» О.​Уайльда) і інш. З 1927 здымаўся ў кіно: «Цырк» (1936), «Іван Грозны» (2-я серыя, 1958) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літ.:

Павел Массальский: Документы. Статьи. Воспоминания. М., 1985.

П.Масальскі ў ролі Чарльза Сэрфеса.

т. 10, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЛЕ́ЙБУС (англ. trolleybus ад trolley кантактны провад + bus аўтобус),

вагон на колавым хаду з пнеўматычнымі шынамі і з прыводам ад электрарухавіка; від гарадскога (часам міжгародняга) бязрэйкавага эл. транспарту. Бываюць пасажырскія і грузавыя.

Сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В. Ток да цягавых электрарухавікоў паступае ад кантактнай сеткі праз падвесныя (тралейныя) правады і штангавыя токаздымальнікі. Спалучае перавагі трамвая (электрацяга, адсутнасць выхлапных газаў) і аўтобуса (лёгкасць і бясшумнасць ходу. магчымасць абгону). Скорасць да 70 км/гадз. Т. створаны ў Германіі ў 1882; у СССР — з 1933, у Маскве з 1934. На Беларусі Т. працуе ў Мінску (з 1952), Гомелі (1962), Магілёве (1970), Гродне (1974), Бабруйску (1978), Віцебску (1978), Брэсце (1981). Т. выпускае ВА «Белкамунмаш» і Мінскі аўтамаб. з-д. Гл. таксама Гарадскі транспарт.

С.​В.​Багдановіч.

Тралейбус (Мінскі аўтамабільны завод).

т. 15, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zártheit f -

1) пяшчо́та, ласка́васць

2) мя́ккасць, лёгкасць, вы́танчанасць

3) чу́ласць, даліка́тнасць

4) ура́злівасць, кво́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вальго́та ’ільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖА́РАЎ Міхаіл Іванавіч (27.10.1899, Масква — 15.12.1981),

рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1949). Герой Сац. Працы (1974). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1919. Працаваў у т-рах вандроўным франтавым, імя У.​Меерхольда, Камерным т-рах. З 1938 у Малым т-ры. Стварыў яркахарактарныя, камедыйна-сатыр. і драм. вобразы: Аляксей («Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага), Прохар («Васа Жалязнова» М.​Горкага), Мітрыч («Улада цемры» Л.​Талстога), Варанцоў («Так і будзе» К.​Сіманава) -і інш. З 1924 здымаўся ў кіно. Як і ў тэатры, камедыйная лёгкасць спалучалася ў яго выкананні з псіхал. глыбінёй; пры стварэнні адмоўных персанажаў найб. ярка праяўлялася сатыр. завостранасць: «Пуцёўка ў жыццё», «Пётр I», «Абарона Царыцына», «У імя Радзімы», «Выбаргская старана», «Вяртанне Максіма», «Вясковы дэтэктыў». Здымаўся ў бел. фільмах: «Мядзведзь», «Чалавек у футарале», «Чырвонае лісце». Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1947. Аўтар успамінаў «Жыццё, тэатр, кіно» (1967).

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

левіта́цыя

(англ. levitation, ад лац. levitas, -atis = лёгкасць)

магічны спосаб пераадолення зямнога прыцяжэння (напр. падыманне ўласнага цела намаганнем волі, палёты ў сне і г. д.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)