Разм. Гібель, смерць. А пад небам — рой крылаты — Самалётаў цэлы вырай. Як зірнеш, дык ажно люба, Галава аж ходам ходзіць! Во дзе ворагу загуба, Калі ўздумае нам шкодзіць!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аксамі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе.Галавач.Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць удаўцом або ўдавой. Ніна, як і Люба, за вайну аўдавела, засталася адна з двума дзецьмі.Васілевіч.Апошнімі гадамі Вялічка аўдавеў і жыў з адным толькі сваім хлопцам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУЦІ́ЕЎ (Мікалай Цімафеевіч) (н. 31.12.1912, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1961). Працаваў у выд-ве «Беларусь» (1944—72), выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (1962—77). У Вял.Айч. вайну ў партыз. атрадзе, выканаў больш за 40 антыфаш. плакатаў і больш за 70 малюнкаў і акварэлей. Творы ў кніжнай графіцы вылучаюцца пераканаўчай характарыстыкай вобразаў, дакладнай перадачай аўтарскай задумы: «Хаджы Мурат» Л.Талстога (1948), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» М.Гогаля (1950), «Люба Лук’янская» К.Чорнага (1961), бел.нар. казкі «Ільюша, Іванаў сын» (1965), «Цудоўная дудка» (1967) і інш. Станковай графіцы ўласцівы выразнасць кампазіцыйнай пабудовы, разнастайнасць графічных сродкаў (серыя «Полацкая нафтабудоўля», 1962—63). Выканаў лінагравюры «Беларусь — край партызанскі» (1969), «Партызанскія будні» (1975) і інш. Сярод жывапісных работ: «Мая Беларусь», «Лётчык Мамкін ратуе прытулкавых дзяцей», серыі пейзажаў «Нарачанскія», «Нясвіжскія», «Аксакаўшчына» (усе 1980-я г.).
Г.А.Фатыхава.
М.Гуціеў. Лётчык Мамкін ратуе прытулкавых дзяцей. 1980.
2.перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́лей, прысл.
Тое, што і больш. Хай будзе сотня і болей Разам ляжаць плашчаніц, Мы перад імі на доле Не распластаемся ніц.Крапіва.Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын.Колас.Злегла хворая Люба І ўжо болей не ўстала.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блазню́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і блазан (у 1, 2 знач.). Люба ведала, што Ігнась не маленькі ўжо, не блазнюк.Мурашка.Тады .. [Генька] быў яшчэ блазнюк, дзіця.Паслядовіч.Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур’ёзных блазнюкоў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паква́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Спакусіцца чым‑н., пагнацца на што‑н. Паквапіцца на чужое дабро. □ Конь быў ліхі, натурысты, але прадавалі танна, і Стручок паквапіўся на гэта.Мележ.[Мальвінка:] — Я ведаю, што я табе не люба, што ты не на мяне паквапіўся, а на маю гаспадарку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калама́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Лёгкая выязная павозка на рысорах. Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб’ехалі ледзь не ўсе палі калгаса.Сіняўскі.Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках.Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)