е́льнічак, ‑чку, м.

Памянш.-ласк. да ельнік; малады ельнік. Вышэй трошкі — ельнічак густы. Там добра і прысесці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разляйца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вызваліць ад лейцаў. А конь на ляйчыну наступіў, давялося саскочыць, разляйцаць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угало́п, прысл.

Самым хуткім алюрам, галопам. [Андрушка] ўсхапіўся на сядло, прышпорыў каня і аж угалоп пусціўся па вуліцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і цапаць. Штохвіліны ўраднік цопаў сябе рукою па лысіне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумна. Гуменныя вароты. □ Віктар прыціснуўся да сцяны пад нізкай гуменнай страхою. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́ша, ‑ы, ж.

Абл. Трава, якая асталася на зіму не скошанай. Хадзіў [пастух] паглядзець, можа дзе вішы асталося накасіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жардзя́нік, ‑а, м.

Абл. Плот, зроблены з жардзін. Параска нясмела пералезла цераз жардзянік пад вішнямі, к гумну падышла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Надаваць плескачоў, набіць. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааб’яда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Аб’есціся — пра ўсіх, многіх. З чарады адскочылі [каровы] на маладую канюшыну і пааб’ядаліся. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Напіцца — пра ўсіх, многіх. Панапіваліся дзеці малака. □ [Госці] панапіваліся ды з хаты пасыходзілі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)