е́ле (едва́) дота́скивать но́ги ледзь (ле́дзьве) даця́гваць (давалака́ць) но́гі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амя́глы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару. Нясцерпная гарачыня. Амяглую кветку лілея Раскрыла, як рот качаня, І, ледзьве трываючы, млее.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адха́яцца, ‑аецца; зак.
Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся!Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трынды́каць ‘гаварыць абы-што’, ‘ледзьве хадзіць пасля хваробы’ (ТС), трынды́чыць ‘многа гаварыць’ (Мат. Маг.). Параўн. укр.тринди́кати ‘няўмела іграць на шчыпковым інструменце’, ‘несупынна гаварыць’. Экспрэсіўныя суфіксальныя ўтварэнні на базе імітатыва трынды, параўн. трындзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наскле́лы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Які настыў, намёрзся. Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі.Пташнікаў.Насклелы твар абдало знаёмымі пахамі малака, .. каравяку.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папарахне́ць, ‑ее; зак.
Разм. Стаць спарахнелым, трухлявым — пра ўсё, многае. [Нахлябіч] паглядзеў навокал ды і кажа: гумно.. ваша ледзьве ліпіць, ды і ўсе будынкі папарахнелі, зараз параскідаюцца.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балаця́ністы, ‑ая, ‑ае.
Багністы, гразкі. Я ледзьве паспяваў за Уладзікам, а як толькі мы выбеглі за ручай на балацяністае куп’ё, Уладзік і зусім адазваўся ад мяне.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)