БАНКЕ́ Т (ад франц. banquette лаўка ) у тэхніцы , 1) невысокі земляны вал уздоўж верхняга краю дарожнай выемкі, які ахоўвае яе ад пашкоджання вадой.
2) Насып з друзу і камянёў, што ахоўвае берагі рэк і вадаёмаў ад размывання ці павышае ўстойлівасць стромкіх схілаў.
3) Узвышэнне або пляцоўка на судне для ўстаноўкі компасаў, дальнамераў і інш.
т. 2, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скамлі́ ца ‘лаўка ’ (Нас. ), фальк. скаміца ‘тс’ (барыс. , Нар. сл. ), скамʼі́ ца ‘тс’ (Ян. ), скамені́ ца ‘лаўка ’ (Нар. Гом. ), скаме́ йка ‘лаўка , услон’ (Бяльк. ). Укр. скамни́ ця ‘лаўка , услон’, рус. скамья́ , скаме́ йка , дыял. скамля́ ‘лаўка , услон’. Запазычанне ў старажытнарускую мову з с.-грэч. σκαμνί(ον) , мн. л. σκαμνία ад σκάμνον , якое з лац. scamnum ‘лаўка ’ ад scabō , ‑ere ‘церці, стругаць’ (Праабражэнскі , 2, 293; Фасмер , 3, 632; ЕСУМ , 5, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́ вка I (скамья) ла́ ва, -вы ж. , ла́ ўка , -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ лка , -і, Д М -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню.
Спадніца з трох полак.
2. Лаўка ў вагоне для сядзення ці ляжання.
Верхняя п.
|| прым. по́ лачны , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыла́ вак , -ла́ ўка , мн. -ла́ ўкі, -ла́ ўкаў, м.
Род вузкага, закрытага спераду стала ў магазіне, які аддзяляе прадаўца ад пакупнікоў, а таксама стол для продажу тавараў на рынку.
Работнікі прылаўка (служачыя магазіна).
|| прым. прыла́ вачны , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
bench [bentʃ] n.
1. ла́ ва, ла́ ўка ;
the substitutes’ bench ла́ ва запасны́ х
2. ме́ сца су́ ддзяў (у зале суда )
3. стано́ к; варшта́ т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скабяны́ , ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да вырабаў з жалеза; звязаны з вытворчасцю і продажам такіх вырабаў. Скабяныя тавары. Скабяная лаўка .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pew
[pju:]
n.
ла́ ўка f. (у касьце́ ле, царкве́ )
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАНКРУ́ ЦТВА (італьян. bancarotta літар. зламаная лаўка ),
няздольнасць кампаніі, прадпрыемства ці прадпрымальніка плаціць крэдыторам па сваіх даўгавых абавязацельствах. Рашэнне аб банкруцтве прымае суд па просьбе саміх юрыд. ці фіз. асоб (добраахвотная ліквідацыя) або па патрабаванні крэдытораў (прымусовая ліквідацыя). Пасля суд. рашэння банкрут спыняе эканам. дзейнасць, а яго маёмасць прадаецца для выплаты даўгоў. Пагашаць даўгі можа і калектыў прадпрыемства-банкрута, у гэтым выпадку маёмасць прадпрыемства пераходзіць у калект. ўласнасць яго работнікаў.
т. 2, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
penalty box
(у спо́ рце) штрафна́ я ла́ ўка ; штрафна́ я пляцо́ ўка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)