грум

(англ. groom)

слуга, які суправаджае вярхом конніка, а таксама хлопчык-лакей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

лёкай

(польск. lokaj < ням. Lakai, ад фр. laquais)

уст. тое, што і лакей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́лыйII сущ.

1. (молодой человек, юноша, подросток) хло́пец, -пца м., хлапчы́на, -ны м.;

2. (мужчина, человек) разг. хло́пец, -пца м.;

ма́лый с голово́й хло́пец з галаво́й;

3. (слуга, лакей) уст. слуга́, -гі́ м., лаке́й, -ке́я м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёкай, ‑я, м.

Уст. Лакей. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! Якімовіч. — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. — А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, не можа за сабою зачыніць дзвярэй... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёкайлакей’ (Шат., Яруш., ТСБМ), ст.-бел. лекай (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lokaj ’слуга, апрануты ў ліўрэю’, якое з ням. Lakai ’слуга’ < ст. lakei, lakey ’той, хто пяшком суправаджае свайго пана’ (Булыка, Лекс. запазыч., 91; Слаўскі, 4, 326). Шатэрнік (146) беспадстаўна выводзіць польск. непасрэдна з франц. laquais ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fagas

м.

1. лакей, лёкай;

2. падхалім, прыхвасцень, падлізнік; падпявала, паслугач

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гайду́к

(польск. hajduk, ад венг. hajduk = пехацінцы)

1) паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў перыяд турэцкага панавання (15—19 ст.);

2) выязны лакей памешчыка ў часы прыгону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Parthis mendacior

Ілжывыя больш за парфян*.

Лживее парфян.

бел. Ілжэ не падсяваючы. Ён не ступіць, каб не залгаў. Не брахне, дык не дыхне. У яго залгаць, як арэх раскусіць. Не быў на той даліне, дзе праўду дзялілі.

рус. Врёт как сивый мерин. Врёт и глазом не смигнёт. Врёт, что помелом метёт. Врёт, людей не стыдится и Бога не боится. Так соврёт, что и не перелезешь. Так путает, что и сам дороги домой не найдёт. Не в подъём человеку врёт. Врёт, как водой бредёт.

фр. Mentir comme un arracheur de dents (Врать как зубодёр). Mentir comme un laquais (Врать как лакей). Mentir comme une oraison funèbre (Врать как надгробная речь). Mentir comme une épitaphe (Врать как эпитафия).

англ. Lie like a gas-meter (Врать как газовый счётчик).

нем. Er lügt wie gedruckt (Он врёт как по печатному).

* Парфяне ‒ ваяўнічы іранскі народ; парфяне славіліся вераломствам i лжывасцю.

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

чалаве́к, -а, мн. лю́дзі, -е́й і (у спалучэнні з колькаснымі словамі) чалаве́кі, чалаве́к, чалаве́кам, чалаве́камі, (аб) чалаве́ках, м.

1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае мысленнем і маўленнем, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана іх выкарыстоўваць.

Сучасны ч.

Ч. — разумная істота.

2. Муж; мужчына (разм.).

Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

З яго будзе ч.

Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў знач. займенніка: ён, нехта, той.

Ч. не аглянецца, як міне год.

Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней — афіцыянт, слуга ў тракціры, рэстаране (уст.).

|| памянш.-ласк. чалаве́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.)

Божы чалавек (уст.) — старац.

Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Чалавечая постаць.

Чалавечыя слабасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)