вёска ў Беларусі, у Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 7 км на У ад Ганцавіч, 250 км ад Брэста. 1528 ж., 573 двары (1994). 3 цэхі (па вытв-сці безалкагольных напіткаў, каўбасны і швейны). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры — сядзіба 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Ізраіль Мордухавіч) (7.10.1918, г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці — 4.8.1994),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951). Працаваў пераважна ў жанры гар. і індустр. пейзажа. Сярод твораў: «Восень» (1963), «Мінск, вул. Кірава» (1967), «Дрэвы і горад» і «Гарадскі рытм» (1967); карціны філас. кірунку: «Саперніцы» і «Успаміны» (1968), «Дзяўчына ў чырвоным» (1979), «Дзве жанчыны» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КРА, Стараруднянскі канал,
рака ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 293 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в.Кірава, вусце за 3 км на З ад в. Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вял. працягу адкрытая, трапецападобная. Рэчышча на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця р. Рудзенка) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎСК,
гарадскі пасёлак, цэнтр Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., на р. Ала. На аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. За 87 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Асіповічы—Жлобін. 10,1 тыс.ж. (1998).
На месцы К. ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы Качэрыцкай вол. Бабруйскага пав., з ліп. 1924 у Старцаўскім с/с Бабруйскага р-на. Пасля ўтварэння Кіраўскага р-на 12.2.1935 (названы ў гонар С.М.Кірава), часовы цэнтр раёна — в. Старцы, 20.4.1939 перайменавана ў в.Кірава. Каля в. Старцы на месцы маёнтка пабудаваны пас. К., куды пазней перанесены раённы цэнтр. З 30.6.1941 па 26.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 152 ж., дзейнічала антыфаш. група (кіраўнік Ц.С.Коржаў). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. У 1955 в.Кірава злілася з пас. К., з 17.11.1959 — гар. пасёлак.
Прадпрыемствы харч., дрэваапр. прам-сці. Ільнозавод. 2 сярэднія, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, царква, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік садова-паркавага мастацтва — парк (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВАГРА́Д,
горад на Украіне, цэнтр Кіраваградскай вобл., на р. Інгул. Засн. ў 1754 як крэпасць св. Елізаветы, зацвярджаўся як горад у 1765 і 1782; да 1924 наз. Елізаветград, да 1934 Зіноўеўск, да 1939 Кірава. 270,2 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (сеялкі, пішучыя машынкі, гідраўлічныя сілавыя машыны, цеплавозныя дызелі, радыёвырабы і інш.), харчасмакавая і лёгкая (абутковая, швейная); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАВА (Аляксандра Юр’еўна) (н. 27.3.1927, г. Гадзяч, Украіна),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970). Скончыла Кіеўскі інж.-буд. ін-т (1951). З 1951 працавала ў Ін-це «Віцебскграмадзянпраект». Асн. работы ў Віцебску: будынкі прафтэхвучылішча быт. абслугоўвання (1956) і электратэхнікума сувязі (1957, у сааўт.), забудова вуліцы Кірава, пл. Перамогі, цэнтр. і паўд. раёнаў (1973), пл. 1000-годдзя горада (1975), мікрараёнаў Юбілейны (1976), Поўдзень-6 (1980) і інш. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968).
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1956). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1905, педагог М.Легат). У 1905—22 саліст Марыінскага т-ра (у 1910—11 гастраліраваў у ЗША). У 1922—56 (з перапынкамі) маст. кіраўнік трупы Т-ра імя Кірава, з 1931 арганізатар і кіраўнік балетнай трупы Ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, у 1936—41 маст. кіраўнік Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча. Арганізатар і кіраўнік балетмайстарскага аддзялення Ленінградскай кансерваторыі (1962, з 1965 праф.). Адным з першых сярод сав. балетмайстраў пачаў аднаўляць балеты класічнай спадчыны. Стварыў бессюжэтны праграмны «балет-сімфонію» (танцсімфонія «Веліч сусвету» на муз. Л.Бетховена, 1923), сінт. спектаклі (уводзіў спевы, слова, эксцэнтрыку, буфанаду, элементы цырка, т-ра лялек і інш.). Сярод пастановак у Т-ры імя Кірава: «Веліч сусвету»; «Пульчынела» І.Стравінскага (1926), «Ледзяная дзева» на муз. Э.Грыга (1927), «Вясновая казка» на муз. П.Чайкоўскага — Б.Асаф’ева (1947). На бел. сцэне паставіў балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935), «Салавей» М.Крошнера (разам з А.Ермалаевым), танцы ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939). Аўтар кніг «Шляхі балетмайстра» (1925), «Шэсцьдзесят гадоў у балеце» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМАГА́Р (Алесь) (сапр.Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч; 1.10.1903, в.Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1995),
бел. пісьменнік. Брат Янкі Золака. Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Мінску (1930). У гады фаш. акупацыі працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты», быў настаўнікам, інспектарам нар. школ. З 1944 у эміграцыі, жыў у Аўстрыі, Францыі, з 1956 у ЗША. Аўтар паэт.зб. «Да згоды» (1962), кніг артыкулаў «Вызвольныя шляхі» (1965) і апавяданняў «Лесавікі» (1973), рамана «Случчына ў агні» (1986). Творы З. адметныя сплавам мастацкасці і публіцыстычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГА́РТ (Раман Міхайлавіч) (27.9.1908, г. Крамянчуг, Украіна — 6.9.1982),
архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1948). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1934). З 1949 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект». З 1954 у праектных арг-цыях Масквы. Асн. работы ў Мінску: універмаг (ГУМ; у аўт. калектыве), будынкі тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956, у сааўт.) і Бел. кансерваторыі (1958), жылыя дамы па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Захарава, Казлова, Чырвонай (1950—54); рэстаран «Заслаўе» пад Мінскам (1975, у сааўт.). Жылыя і грамадскія будынкі ў Маскве, Сочы, Калінінградзе, Падольску, Серпухаве, а таксама за мяжой (Афганістан, М’янма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ЖУРНАЛІ́СТЫКІімя С.М.Кірава (КІЖ). Існаваў у 1932—40 у Мінску як навуч. ўстанова для падрыхтоўкі кадраў для раённых, абл. і рэсп. газет. Засн. на базе газетнага аддз.Камуністычнага універсітэта Беларусі. У 1935 прысвоена імя Кірава. Прымаліся асобы, якія мелі стаж работы не меншы як 3 гады і 2 гады кіруючай парт. і грамадскай работы. Тэрмін навучання 3 гады. Пры КІЖы працавалі 1-гадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет і сектар завочнага навучання. Рэарганізаваны ў Бел.ін-т журналістыкі (існаваў да 1941).