адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы (актыўнасці ізатопа) у СІ. Абазначаецца Бк. 1 Бк роўны актыўнасці нукліда, пры якой за 1 с адбываецца 1 акт распаду. Названа ў гонар франц. фізіка А.А.Бекерэля (гл. ў арт.Бекерэль). 1 Бк=2,703∙10−11кюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыя́цыя, ‑і, ж.
Выпрамяненне электрамагнітных хваль. Радыяцыя зямлі. □ У ясны дзень галоўная роля належыць прамой сонечнай радыяцыі, а пры больш або менш суцэльнай воблачнасці — рассеянай.Прырода Беларусі.// Электрамагнітныя хвалі, выпрамененыя якой-небудзь крыніцай. Вымярэнне радыяцыі. Доза радыяцыі. □ Упершыню нябачны агонь радыяцыі апёк рукі адважнай даследчыцы атама Марыі Складоўскай-Кюры.«Маладосць».
[Лац. radiatio — выпрамяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ЗЕ, Бос (Bose) Шацьендранат (1.1.1894, г. Калькута, Індыя — 4.2.1974), індыйскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай статыстыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва з 1958. Скончыў Калькуцкі ун-т (1915). Працаваў у Парыжы ў М.Складоўскай-Кюры (1924—25), праф. Дакскага (1926—56), Калькуцкага (1945—56) ун-таў. Разам з А.Эйнштэйнам стварыў Бозе — Эйнштэйна статыстыку (1924), вывеў Планка закон для цеплавога выпрамянення абсалютна чорнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМАГНЕ́ТЫК,
слабамагнітнае рэчыва, якое намагнічваецца ў знешнім магн. полі ў напрамку поля. Пры адсутнасці знешняга магн. поля намагнічанасць П. роўная нулю. Магнітная ўспрыімлівасць П. невялікая і заўсёды дадатная (гл.Парамагнетызм). Да П. адносяцца: шчолачныя і шчолачназямельныя металы, некаторыя пераходныя металы, солі рэдказямельных элементаў і металаў групы жалеза, водныя растворы солей пераходных металаў, газы кісларод O2 і аксід азоту NO, фера-, феры- і антыферагнетыкі пры т-рах, большых за Нееля пункт ці Кюры пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
рэчывы, магн. ўласцівасці якіх абумоўліваюць іх выкарыстанне ў тэхніцы. Асн. характарыстыка М.м. — намагнічанасць. Пры т-ры, ніжэйшай за т-ру магн. ўпарадкавання (гл.Кюры пункт), М.м. — ферамагнетыкі і ферымагнетыкі маюць самаадвольную намагнічанасць. Паводле комплексу магн. уласцівасцей падзяляюць на магнітамяккія матэрыялы, магнітацвёрдыя матэрыялы і матэрыялы спец. прызначэння (магнітастрыкцыйныя матэрыялы, тэрмамагнітныя матэрыялы, магнітааптычныя і ЗВЧ матэрыялы). Выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.
Літ.:
Мишин Д.Д. Магнитные материалы. 2 изд. М., 1991;
Преображенский АА, Бишард Е.Г. Магнитные материалы и элементы. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
C =
1. Zentrum – цэнтр
2. Celsius – Цэльсій
3. Coulomb – эл. кулон
4. Curi – фіз.кюры
5. Kohlenstoff – вуглярод
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад пара... + магнетызм),
уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку знешняга магн. поля; адзін з відаў магнетызму. Характэрны для рэчываў (парамагнетыкаў), часціцы якіх (атамы, малекулы, іоны, атамныя ядры) маюць уласныя магн. моманты. У адсутнасці знешняга магн. поля яны арыентаваны хаатычна, так што намагнічанасць рэчыва роўная нулю.
Пры наяўнасці знешняга поля магн. моманты арыентуюцца пераважна ўздоўж поля і намагнічанасць вызначаецца формулай
, дзе χ — магнітная ўспрыімлівасць (для парамагнетыкаў пры т-ры ≈ 293 К χ ⁓ 10−7—10−4), — напружанасць знешняга магн. поля. З павелічэннем т-ры ўзрастае дэзарыентавальнае дзеянне цеплавога руху і χ памяншаецца (гл.Кюры закон, Кюры—Вейса закон). Існаванне ў атамаў (іонаў) магн. момантаў, якія абумоўліваюць П., можа быць звязана з арбітальным рухам электронаў у абалонцы атама — арбітальны П., іх спінам — спінавы П., а таксама (у меншай ступені) са спінам атамных ядраў — ядзерны П. (гл.Магнетон). Даследаванне П. дае інфармацыю пра мікраскапічныя магн. ўласцівасці і ўнутр. структуру рэчываў. П. выкарыстоўваецца для атрымання звышнізкіх т-р метадам магнітнага ахаладжэння, у квантавай электроніцы (гл.Мазер) і інш.Гл. таксама Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны парамагнітны рэзананс.
Літ.:
Вонсовский С.В. Магнетизм. М., 1971;
Абрагам А., Гольдман М. Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1984;
Кринчик Г.С. Физика магнитных явлений. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЮ́АР ((Dewar) Джэймс) (20.9.1842, г. Кінкардзін-он-Форт, Вялікабрытанія — 27.3.1923),
англійскі фізік і хімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Скончыў Эдынбургскі ун-т (1861). З 1875 праф. Кембрыджскага ун-та, з 1897 прэзідэнт Хім.т-ва Англіі. Асн. працы па вывучэнні цеплавых з’яў. Распрацаваў метады вымярэння цеплаёмістасці пры нізкіх т-рах, упершыню атрымаў вадкі вадарод (1898), даследаваў змены электраправоднасці металаў у залежнасці ад т-ры. Вынайшаў пасудзіну, у якой целы могуць доўгі час захоўваць сваю т-ру (гл.Дзьюара пасудзіны). Разам з П.Кюры даказаў, што пры радыеактыўным распадзе радону ўтвараецца гелій (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ГУАШСКІ РУХ,
міжнародны рух вучоных за мір, ядз. раззбраенне і навук. супрацоўніцтва ўсіх краін. Каля яго вытокаў стаялі вядомыя вучоныя, у т. л. А.Эйнштэйн, Ф.Жаліо-Кюры, Б.Расел і інш., якія ў 1955-заклікалі вучоных усіх краін выступіць супраць выкарыстання ядз. энергіі ў ваен. мэтах. У ліп. 1957 у канадскім г. Пагуаш (адсюль назва) адбылася 1-я Пагуашская канферэнцыя. Тады ж быў утвораны пастаянны Пагуашскі к-т са штаб-кватэрай у Лондане. З таго часу рэгулярна праводзяцца канферэнцыі П.р., на якіх абмяркоўваюцца пытанні захавання міру і ролі ў гэтым вучоных. Нобелеўская прэмія міру 1995 (разам з Дж.Ротблатам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭ́Н-ТАНУДЖЫ́ ((Cohen-Tannoudji) Клод Несім) (н. 1.4.1933, г. Канстанціна, Алжыр),
французскі фізік. Чл.АН Францыі (1981). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1957). З 1960 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, адначасова з 1964 праф. Ун-та П. і М. Кюры і з 1973 — Калеж дэ Франс. Навук. працы па атамнай фізіцы, квантавай электроніцы і оптыцы. Зрабіў тэарэт. разлікі, распрацаваў новыя метады і ажыццявіў эксперыменты па лазерным тармажэнні атамных пучкоў, іх ахаладжэнні да анамальна нізкіх т-р (ніжэй за 10−6К) і ўтрымліванні ў малым аб’ёме. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з С.Чу, У.Філіпсам).