1. Знайсці для сябе якую‑н. ежу, пажыву. Чарада кур, згледзеўшы гаспадыню і спадзеючыся пажывіцца, кінулася да яе з усіх канцоў двара.Колас.Ніхто не арэ стэп, і.. [крумкачам] няма дзе пажывіцца, як раней, ходзячы па барознах за аратым.Няхай.
2. Узяць для сябе што‑н. чужое; атрымаць якую‑н. карысць з чужога. Абмацаўшы чужыя торбы і нічога ў іх не знайшоўшы, чым бы можна было пажывіцца, Суконка зусім засумаваў.Паслядовіч.Калгаснікі пяці вёсак Загальскага сельсавета не далі ворагу пажывіцца грамадскай маёмасцю.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліне́іць ’праводзіць паралельныя лініі на чым-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.). Разам з рус.наўг., пск., кур.линеить ’тс’ утварае бел.-рус. ізалексу. Да лінія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУРГУ́НДЫЯ (Bourgogne),
гістарычная вобласць у Францыі, у бас.р. Сона. Уключае дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Эн, часткова Іона. Пл. каля 30 тыс.км². Нас. 1,7 млн.чал. (1990). Гал. горад — Дыжон. Займае паўд.-ўсх. ўскраіну Парыжскага басейна, паўн.-ўсх. адгор’і Цэнтр. масіву (лясістае плато Марван выш. да 902 м), раўніну па р. Сона, зах. схілы гор Юра. Клімат умераны. Рэкі бас. Соны, Луары звязаны каналамі. Славутая вінаробчая вобласць. Асн.індустр. вузел — раён Ле-Крэзо, дзе развіты здабыча каменнага вугалю, чорная металургія, металаапрацоўка, машынабудаванне. Вырошчванне пшаніцы, цукр. буракоў, алейных і кармавых культур. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, птушку. Асн.трансп. вузел — г. Дыжон. Пячоры Арсі-сюр-Кур; рэгіянальны прыродны парк Марван; некалькі курортаў.
У 5 ст. на тэр. рассялення ням. племя бургундаў узнікла каралеўства Бургундыя з цэнтрам у Ліёне. У 534 далучана да Франкскай дзяржавы. У 843 падзелена на 2 каралеўствы: Верхняя (Транс’юранская) і Ніжняя (Цыс’юранская) Бургундыя, якія ў 933 аб’яднаны Рудольфам II у адзінае каралеўства Бургундыя, або Арэлят (цэнтр у Арлі). З 1032 у складзе Свяшчэннай Рым. імперыі. У 14 ст.б.ч. Бургундыі ўвайшла ў склад Франц. каралеўства, паўд.-ўсх.ч. — у склад Швейцарскага саюза. На частцы тэр. каралеўства бургундаў, якая ў 843 адышла да Зах.-франкскага каралеўства, утварылася герцагства Бургундыя са сталіцай у Дыжоне. У 1031—1361 пад уладай пабочнай лініі франц. дынастыі Капетынгаў. У 14—15 ст. бургундскія герцагі пераўтварылі герцагства Бургундыя ў самастойную дзяржаву. Герцаг Філіп Смелы [1364—1404], які заснаваў новую дынастыю бургундскіх герцагаў — Валуа, далучыў да Бургундыі Фландрыю, Артуа і Франш-Кантэ. Яго ўнук Філіп Добры [1419—67] далучыў графствы Булонь, Нідэрланды і Люксембруг. Бургундыя стала моцнай дзяржавай, цэнтрам рыцарскай культуры Зах. Еўропы. Герцаг Карл Смелы [1467—77] імкнуўся далучыць да Бургундыі Латарынгію і Эльзас, але пацярпеў паражэнне ў т.зв. бургундскіх войнах, якія вёў з франц. каралём Людовікам XI. У выніку Бургундская дзяржава распалася. Тэр. Бургундскага герцагства (разам з Пікардыяй) увайшла ў склад Франц. каралеўства і стала правінцыяй Бургундыя з самакіраваннем; у 1790 падзелена на дэпартаменты Сона і Луара, Эн, Кот-д’Ор, Іона. Нідэрл. ўладанні перайшлі да Габсбургаў (канчаткова ў 1482 пасля смерці дачкі Карла Смелага Марыі Бургундскай і спынення бургундскай дынастыі).
Да арт.Бургундыя. Музей прыгожых мастацтваў (былы палац герцагаў Бургундскіх) у Дыжоне. 1682. Арх. Ж. Ардуэн-Мансар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр.вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус.уладз., валаг., кур., арл.вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус.маск., ярасл.вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг.вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ.vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.
Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лепе́та ’сабака’ (у загадцы) (ТС). Рус.лепёта ’той, хто невыразна гаворыць’, кур.лепета ’сабака’ (у загадцы). Метафарычнае ўтварэнне з суф. ‑а ад гукапераймальнага лепет (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відзёлка ’відэлец’ (Мат. Гом.). Утворана ад відэлец (гл.) па тыпу сядзёлка (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a. Параўн. рус.смал., кур., варон., арл.виделка, видёлка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выпро́ханы ’такі, што выпрасілі’ (Гарб.). Рус.кур.проха́ть, укр.проха́ти, ви́прохати. Новаўтварэнне ад прасіць (Фасмер, 3, 385). У бел. мове, калі ўлічыць адзінкавасць фіксацыі, магчыма запазычанне з укр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лятом ’хутка’ (шчуч., смарг., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус.кур., раз.летом, ленінгр., смал.лётом ’тс’. Да лёт (гл.), якое тут выступае ў тв. скл. Націск, як у бягом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манта́чка ’мянташка’ (нараўл., браг., Мат. Гом.), манта́шка ’тс’ (Растарг., Ян.). Укр., рус.бран., кур.манта́чка ’тс’. Да мянта́шка (гл.). Сюды ж манта́чыць ’мянціць’, ’вастрыць касу’ (нараўл., Мат. Гом., Бяльк.).