БЕЛАРУ́СКІ ГУМАНІТА́РНЫ АДУКАЦЫ́ЙНА-КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, установа, мэтай якой з’яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў бел. культуры і навукі. Засн. 28.11.1990 па ініцыятыве Мін-ва адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У структуры цэнтра гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы.

Ліцэй мае дзённае, нядзельнае (школьнікі) і вячэрняе (дарослыя) аддзяленні. На дзённае аддзяленне прымаюцца школьнікі пасля 7 класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. Пашырана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, яе гісторыя і культура, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія, а таксама бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, выяўл. мастацтва, муз. культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка, лац. мова, культура вуснай мовы.

Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У 1992 адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Светлагорску.

т. 2, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

культу́рный культу́рны;

культу́рный слой земли́ археол. культу́рны слой зямлі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асве́чаны, -ая, -ае.

Адукаваны, развіты, культурны.

А. чалавек.

|| наз. асве́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкада́нс, -у, м. (кніжн.).

1. Заняпад, культурны рэгрэс.

2. Тое, што і дэкадэнцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

социа́льно-культу́рный сацыя́льна-культу́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адукава́ны, -ая, -ае.

Які мае адукацыю, рознабаковыя веды; культурны, выхаваны.

А. чалавек.

|| наз. адукава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kulturalny

культурны;

poziom kulturalny — культурны ўзровень

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cultural [ˈkʌltʃərəl] adj. культу́рны, які́ мае адно́сіны да культу́ры;

cultural activities культу́рная дзе́йнасць;

a cultural centre культу́рны цэнтр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cultivated [ˈkʌltɪveɪtɪd] adj.

1. культу́рны, развіты́ (чалавек, розум, густ і да т.п.)

2. культу́рны, які́ вырошчваецца/разво́дзіцца (пра расліны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cultural

[ˈkʌltʃərəl]

adj.

культу́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)