гняві́ць, гняўлю, гневіш, гневіць; незак., каго.

Злаваць, абураць, выклікаць гнеў. Аксана любіла бабулю, старалася яе не гнявіць. Скрыпка. З кім жыць, таго не гнявіць. Прыказка.

•••

Не гняві бога — не наракай дарэмна.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць — няма падстаў скардзіцца, крыўдзіцца на лёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыўдлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка крыўдзіцца, бачыць крыўду там, дзе яе няма. Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны... Сачанка. // Поўны крыўды, які выражае крыўду. Крыўдлівы позірк. □ На яго вачах выступаюць крыўдлівыя слёзы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Правава́цца ’судзіцца, мець цяжбу’ (Нас.; віл., Сл. ПЗБ), ’спрачацца, сварыцца’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’апраўдвацца’ (Шат.), правува́тыкрыўдзіцца’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. правоватися ’кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону’ (Ст.-бел. лексікон). Да пра́ва (гл.); першапачаткова ’дамагацца права’. Сюды ж прасова́ць ’кіраваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obrażać się

незак. na kogo, o co крыўдзіцца, крыўдаваць, абражацца на каго за што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dąsać się

незак. дзьмуцца; гневацца; крыўдзіцца;

dąsać się na kogo — дзьмуцца (гневацца) на каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Капры́з ’раптоўнае, настойлівае патрабаванне’, ’дзівацтва’, ’недарэчная задума’ (ТСБМ, Яруш.), капрызы (Бяльк.), капрызіць ’злавацца, капрызны ’гняўлівы, схільны крыўдзіцца’ (КЭС, лаг., ТСБМ), капры́за ’капрызны чалавек’. З франц. caprice ’капрыз’ < італ. capriccio ’тс’ < capra ’каза’ (значэнне ’дзівацтва, раптоўныя патрабаванні’ паявілася на падставе незвычайных скокаў казы (Слаўскі, 2, 60) — праз польск. або рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамы́ліць ’надуваць губы ад незадавальнення’, мамы́ль ’сярдзіты, з надутымі губамі’ (Нас.). Рус. смал. мамы́лить ’тс’, ’злаваць, крыўдзіцца’, серб.-харв. маму̀љати ’жаваць, есці з закрытым ротам’, чак. му̏мати; му̀млати ’мармытаць’, ’бурчаць’, балг. мамо́ля ’няясна гаварыць’, славен. momljáti ’тс’, ’бурчаць’, чэш. mumlati ’тс’. Гукапераймальнае (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 3, 30; Скок, 2, 366–367; БЕР, 3, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папро́сту, прысл.

1. Проста, непасрэдна; без цырымоніі. [Ян:] — Я напісаў.. [Аляксандры]. Папросту напісаў, няхай крыўдзіцца, калі хоча. Чарнышэвіч. [Пацяроб:] — А скажы ты мне, золатка, папросту, па-нашаму: што гэта ты сабе думаеш? Зарэцкі.

2. Разм. Не на літаратурнай мове. І тут, у горадзе, .. [сяляне] гавораць папросту, па-вясковаму, па-мужыцку. Арабей.

3. у знач. узмацняльнай часціцы. Проста, аж. Ганарджыя папросту баяўся глянуць у той бок, дзе хадзіў Элія. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оби́женный прич., прил. пакры́ўджаны, скры́ўджаны;

оби́женный вид пакры́ўджаны вы́гляд;

он оби́жен на отца́ ён кры́ўдзіццаа́е кры́ўду) на ба́цьку;

она́ ва́ми оби́жена яна́ ва́мі пакры́ўджана.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)