ВАЛІ́Н (Вал, Val),

α-амінаізаваляр’янавая кіслата, (CH3)2 CHCH(NH2)—COOH, адна з незаменных амінакіслот. Уваходзіць у састаў усіх бялкоў у выглядзе L-ізамера, удзельнічае ў сінтэзе пантатэнавай кіслаты і пеніцыліну. Крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў вадзе. Будову валіну вызначыў і даказаў штучным сінтэзам ням. біяхімік Э.​Фішэр. Колькасць валіну ў бялку ад 4,1 (міяглабін коней) да 8% (сываратачны альбумін чалавека, казеін малака), у асобных выпадках да 13—14% (эластын злучальных тканак). Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека ў валіне 1,6 г. Адсутнасць валіну ў ежы вядзе да адмоўнага азоцістага балансу, у выніку затрымліваецца рост, у нерв. сістэме адбываюцца дэгенератыўныя змены. Валін выкарыстоўваюць у вытв-сці граміцыдзіну.

т. 3, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камфара́, ы́, ка́мфара і камфо́ра, ‑ы, ж.

Бясколернае пахучае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай у эфірныя алеі некаторых раслін або здабываецца сінтэтычна (скарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне). Укол камфары. □ — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

[Грэч. kámphora.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сахары́н, ‑у, м.

Белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру. [Людміла Лаўраўна] туга пакавала сваю сумку здабытым таварам, клала зверху колькі пачак запалак, іголкі, сахарын. Якімовіч. Віцю напаілі чаем з сахарынам, абагрэлі пасля дарогі і паклалі спаць на тапчан. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынітрахлорбензо́л

[ад ды- + нітра(ген) + хлорбензол]

арганічнае злучэнне, жоўтае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбавальнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыфені́л

(ад ды- + феніл)

араматычны вуглевадарод, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як высокатэмпературны цепланосьбіт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

азабензо́л

(ад гр. ozo = пахну + бензол)

найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне, крышталічнае аранжава-чырвонае рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыянамі́д

(ад цыян + амід)

хімічнае злучэнне, вытворнае ад цыяніставоднай кіслаты, бясколернае крышталічнае рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ксілі́л

(ад ксілол)

цвёрдае крышталічнае рэчыва белага колеру, якое выкарыстоўваецца як брызантнае выбуховае рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дынітрабензо́л

(ад ды- + нітрабензол)

арганічнае злучэнне, цвёрдае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мето́л

[ад мет(ыл) + (амінафен)ол]

арганічнае злучэнне класа фенолаў бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як праявіцель.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)