плынь зах.-еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60-х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «абсурду драма» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п’ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы абсурду драмы: гратэскна-камічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у т. л. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ,
баланс кампанентаў асяроддзя і прыродных працэсаў, які забяспечвае працяглае існаванне экалагічных сістэм і біясферы ў цэлым. Падтрымліваецца сукупнасцю фактараў, што склаліся ў працэсе эвалюцыі: пастаянства біятычнага кругавароту рэчываў, суадносіны аўтатрофаў і гетэратрофаў, адаптацыі арганізмаў адзін да аднаго і навакольнага асяроддзя і інш. Прыродныя згуртаванні арганізмаў здольны процістаяць разнастайным шкодным уздзеянням і вяртацца ў зыходны стан, але пры ваганнях умоў асяроддзя, што выходзяць за пэўныя межы, узнікаюць парушэнні Р.э., якія могуць весці да крызісу экалагічнага ці экалагічнай катастрофы. Захаванню Р.э. і яе падтрыманню спрыяюць рацыянальнае прыродакарыстанне і мерапрыемствы па ахове прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карані́цца, ‑ніцца; незак.
1. Пускаць карані, урастаць каранямі. Дрэва галініцца і караніцца.
2. Мець сваёй асновай, прычынай што‑н.; адбывацца, здарацца ад чаго‑н. Іменна такія бязвольныя чалавечкі, баязліўцы, абывацелі — тая пажыўная глеба, у якой караняцца воўчыя грыбы накшталт Дзерваеда.«ЛіМ».Ці гэта быў вынік звычайнага крызісу, нярэдка характэрнага маладосці пад час выбару шляху, ці прычыны караніліся ў нечым іншым, цяжка сказаць.Ліс.
3. Моцна трымацца, знаходзіцца ў кім‑, чым‑н. Моцна каранілася ў свядомасці людзей думка аб немагчымасці барацьбы з балотамі.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАНГЕРМА́НСКІ САЮ́З (Alldeutscher Verband),
нацыяналістычная паліт.арг-цыя ў Германіі ў 1891—1939. Засн. ў крас. 1891 пры дапамозе прадпрымальніка А.Гугенберга і калан.паліт. дзеяча К.Петэрса. Да 1.7.1894 наз. Усеагульны ням. саюз (Allgemeiner Deutscher Verband). Дзейнічаў у кантакце з Калан. т-вам, Флоцкім саюзам, Імперскім аб’яднаннем супраць сацыял-дэмакратыі, Нацыянал-ліберальнай і Кансерватыўнай партыяй. З часоў Мараканскага крызісу 1911 знаходзіўся ў апазіцыі да палітыкі рэйхсканцлера Т. фон Бетман-Гольвега. У 1914—18 налічваў 30—40 тыс.чл. Пасля 1918 страціў паліт. актыўнасць. Ідэалогія — пангерманізм. Старшыні — Э.Хасе (1893—1908), Г.Клас (1908—39). Друкаваны орган — «Alldeutschen Blätter» («Пангерманскія лісты»). Забаронены нацыстамі вясной 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АЎТАНО́МНАЯ ПРАВАСЛА́ЎНАЯ ЦАРКВА́,
аб’яднанне бел. епархій абнаўленчай царквы (гл. ў арт.Абнаўленцы). Існавала ў 1924—34. Утворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам магілёўскім і беларускім на 1-м Бел. абласным царк. саборы ў Магілёве. Падзялялася на 5 епархій, налічвала каля 500 парафій (пераважна ва ўсх. рэгіёне; у снеж. 1924 прыходы Дубровенскага р-на абвясцілі ўласную незалежнасць). Выдавала час. «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—27). Мітрапаліты Уладзімір (1924—26), Іосіф (І.П.Крачатовіч; 1926—34). З пач. 1930-х г., ва ўмовах пераходу сав. дзяржавы да жорсткай антырэліг. палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства, аўт. царква пачала траціць пазіцыі і спыніла існаванне. Парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскага патрыярхату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГО́ЦКІ (Леў Сямёнавіч) (17.11.1896, г. Орша Віцебскай вобл. — 11.6.1934),
псіхолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1919—23 жыў і працаваў у Беларусі. З 1924 у Маскоўскім ін-це эксперым. псіхалогіі, потым у заснаваным ім Ін-це дэфекталогіі. Даследаваў грамадскую, дзіцячую, пед. і клінічную псіхалогію. Крытычна прааналізаваў тагачасныя філас. і псіхал. канцэпцыі («Сэнс псіхалагічнага крызісу», рукапіс, 1926). У кн. «Гісторыя развіцця вышэйшых псіхічных функцый» (1930—31, апубл. 1960) выклаў культ.-гіст. тэорыю развіцця псіхікі. Вывучаў таксама структуру свядомасці («Мысленне і мова», 1934), якую лічыў дынамічнай сэнсавай сістэмай, што знаходзіцца ў адзінстве афектыўных, валявых і інтэлектуальных працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́Ц (Сяргей Міхайлавіч) (1909, в. Дубна Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.4.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Беластоцкім пед. ін-це (1940—41). Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 працаваў цесляром у Гродне, пасля ў Беластоку. З 1944 у Чырв. Арміі, загінуў у баях пад Гдыняй. Друкаваўся з 1928. Многія яго творы (вершы, эпіграмы, апавяданні) распаўсюджваліся ў рукапісах. Пісаў пра цяжкае жыццё рабочых ва ўмовах крызісу 1930-х г. (у вершах «Думы безработнага», «Крызіс» і інш. пачуццё безнадзейнасці і адчужанасці беспрацоўнага), паэтызаваў ідэю сац. і нац.-вызв. барацьбы, салідарнасць працоўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИНЧА́НИН»,
штотыднёвая літ. і грамадска-паліт. газета ліберальна-асветнага кірунку. Выходзіла з 30.11(13.12) да 28.12.1913 (10.1.1914) у Мінску на рус. мове. Арыентавалася на асветніцкія ідэі, добры густ і здаровы сэнс, імкнулася пазбягаць «партыйных і нацыяналістычных тэндэнцый». У серыі нарысаў, артыкулаў і літ. аглядаў крытыкавала бездухоўнасць, дэгуманізацыю масавай культуры і грамадскага побыту, адзначала крызіс рэліг., эстэт., маральных і інш. духоўных каштоўнасцей. Сцвярджала думку (А.Чорнабародаў, І.Бялоў), што тэхн. прагрэс пач. 20 ст. прывёў да крызісу культуры, які выявіўся ў выцясненні высокага мастацтва масавай культурай, у дэвальвацыі рэлігіі, філасофіі, хрысц. гуманізму, у перамозе прагматызму і утылітарызму над духоўнасцю. Выступала з крытыкай мадэрнісцкіх і натуралістычных плыней у мастацтве. Змяшчала асобныя маст. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РВІНГ ((Irving) Джон Уінслаў) (н. 2.3.1942, г. Эксетэр, ЗША),
амерыканскі пісьменнік-сатырык. Вучыўся ва ун-тах ЗША, Венскім ун-це. Дэбютаваў раманам «Выпускаем мядзведзяў на волю» (1969). Аўтар раманаў «Чалавек, якому прызначылі водалячэнне» (1972), «Шлюб вагой у 158 фунтаў» (1974), «Свет вачыма Гарпа» (1978, аднайм. фільм 1986, выканаўца гал. ролі), «Атэль «Нью-Гэмпшыр» (1981), «Правілы вінаробаў» (1985), «Малітва пра Оўэна Міні» (1989), дзе ставяцца праблемы вял. гарадоў, крызісу маральных каштоўнасцей, дэгуманізацыі чалавека і грамадства і інш. Проза адметная ўзаемапранікненнем рэалізму і мадэрнізму, уплывам экзістэнцыялізму, спалучэннем камічнага з трагічным, звыклага з абсурдным, «чорнага гумару» з псіхалагізмам, вастрыні сюжэтаў з філасафічнасцю. Апублікаваў эсэ «У абарону сентыментальнасці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯНідэрландская (галанд. Oost Indische Compagnie) манапольная гандлёвая кампанія ў 1602—1798. Створана паводле рашэння Генеральных штатаў аб аб’яднанні некалькіх кампаній, каб прыпыніць паміж імі канкурэнцыю і выпрацаваць адзіную гандл. палітыку. Зона ўплыву О.-І.к. пашыралася ад мыса Добрай Надзеі да Магеланава прал. Мела манапольнае права гандлю і мараплавання, стварэння факторый, крэпасцей, набору і ўтрымання войск і флоту, вядзення судаводства, заключэння мірных дагавораў і інш. У 1609 стварыла ўласную адміністрацыю з рэзідэнцыяй на в-ве Ява. Выцесніла партугальцаў з Малукскіх а-воў, стварыла факторыі на ўзбярэжжы Індыі, на Цэйлоне. З канца 17 — пач. 18 ст. ва ўмовах эканам.крызісу ў Галандскай рэспубліцы, канкурэнцыі з англ.Ост-Індскай кампаніяй пачаўся яе заняпад. У 1798 ліквідавана.