1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі. Рассыпістая бульба. □ Не прайшло і некалькі хвілін, як на зялёным сукне пісьмовага стала ўжо стаяла вялікая белая міска, поўная гарачай рассыпістай [грэцкай] кашы.Барашка.[Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
źdźbło
źdźbł|o
н.
1. сцябло; саломінка; былінка;
~o zbóż/traw — сцябло збожжа/травы;
2.перан. крыху;
ani ~a — ні крошкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
чо́рствы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і чэрствы. [Паўлюк] цяпер ішоў дадому, жаваў чорствую скарынку хлеба і думаў.Колас.Я ведаў, што ты — пацалунак, Ты — дружба і радасць, Ты — чорствага хлеба скарынка І сок вінаграда.Танк.Са смакам дзеці хлеб той елі, Акрайцы чорствыя да крошкі; А бацька, успомніўшы ляцелі, Сяброў скалечаных, бамбёжкі, Гатоў быў рушыць зноў дарогай, Дзе кроў праліў, пазнаў шпіталі, Каб дзеці хлеба больш такога Ў жыцці сваім павек не зналі.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
crumb
[krʌm]1.
n.
1) кро́шка f.
2) мя́кіш -у m. (хле́ба, бу́лкі)
3) Figur. кры́шку, крыху́
a crumb of comfort — крыху́ выго́ды
2.
v.t.
1) крышы́ць
2) абсыпа́ць кро́шкамі, ука́чваць у кро́шках
3) informal зьмята́ць кро́шкі
3.
v.i.
крышы́цца, распада́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ад (ада), прыназ. з Р.
1. Указвае на зыходны пункт чаго-н.
Адысці ад агню.
Ад Мінска да Брэста.
Ад галавы да пят.
2. Указвае на крыніцу чаго-н.
Даведацца ад настаўніка.
3. Указвае на непасрэдную сувязь з чым-н., з якой-н. дзейнасцю.
Рабочы ад станка.
Людзі ад навукі.
4. Указвае на цэлае, якому належыць частка.
Крошкі ад хлеба.
Ножка ад крэсла.
5. Указвае на што-н., ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н.
Ачысціць ад пылу.
Схавацца ад спякоты.
Лекі ад хваробы.
6. Указвае на прычыну, падставу чаго-н.
Плакаць ад гора.
Вясёлы ад шчасця.
7. Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму.
Трэба адрозніваць дабро ад зла.
8.Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента.
Загад ад 10 мая.
9. У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дняі пад. указвае на часавую паслядоўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ані́
1.нареч. ничу́ть, нима́ло, ниско́лько;
гэ́та яму́ а. не перашкаджа́е — э́то ему́ ничу́ть (нима́ло, ниско́лько) не меша́ет;
2.нареч., разг. (только при отрицании) как есть, во́все;
а. нічо́га не ве́дае — как есть (во́все) ничего́ не зна́ет;
2.частица ни;
а. кро́шкі — ни кро́шки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кро́шкаI
1.(хлеба и т. п.) кро́шка, -кі ж.;
2.перен. кро́шка, -кі ж., крыха́, -хі́ж.;
нет ни кро́шки няма́ ні кро́шкі;
3.спец. кро́шка, -кі ж.;
мра́морная кро́шка мармуро́вая кро́шка;
4.(малютка) малы́шка, -кі ж.;
◊
поду́майте хоть кро́шку паду́майце хоць тро́шкі (кры́шку);
ни кро́шки(ничуть) ані́, ні кры́шку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
1. Махнуўшы чым‑н., зняць, сцерці з якой‑н. паверхні. Змахнуць пыл. Змахнуць крошкі са стала. □ Стася .. непрыкметна змахнула рукавом буйную слязу.Пальчэўскі.// Скінуць, збіць узмахам рукі. На слупах такія прыгожыя пухнатыя шапкі з снегу, як жа не змахнуць іх рукою.Лынькоў.// Лёгкім махам ачысціць што‑н. ад пылу, бруду і пад. Душэўна прывітаўшы госця ўсмешкай, жанчына змахнула фартухом услон каля стала і запрасіла Курловіча прысаджвацца.Дуброўскі.
2.Разм. Рэзкім рухам зняць, скінуць з сябе (адзенне, абутак). Хлопец усміхнуўся.. шырока і радасна, на хаду змахнуў са сваіх плеч паддзёўку.Кулакоўскі.
3.Разм. Зжаць, скасіць, прыбраць і пад. хутка, без затрымкі. [Жанчыны] адным духам змахнулі ячмень.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.
1.што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук.Броўка.// Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.
2.каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі.Купала.Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю.Звонак.// Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці.Пушча.//перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету.«ЛіМ».
3.Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.