szperać
незак. рыцца; корпацца; шнарыць; шчыра (рупліва) шукаць;
szperać po kieszeniach — корпацца ў кішэнях; шнарыць па кішэнях
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Кубе́шкацца ’корпацца, валтузіцца’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя кубліць (гл.) і кешкацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самаана́ліз, ‑у, м.
Аналіз уласных учынкаў і перажыванняў. І можа зусім не варта гэтак корпацца ў сваёй душы, займацца такім самааналізам? Шамякін. Самааналізам пачуццяў займацца доўга не давялося. Закіпела работа на пераправе. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ку́рстацца 1 ’дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).
◎ Ку́рстацца 2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шны́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Корпацца, поркацца. У бакоўцы, у каморы стары Пракоп доўга шныпарыўся. Баранавых.
2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Натоўп гудзе, варушыцца. Шныпарацца пад нагамі дзеці. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ду́рстацца ’корпацца’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. dùrstytis ’тс’ (так Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Доўга займацца з чым‑н., марудна рабіць што‑н.; корпацца. — Што ж.. [мужчыны] там кешкаюцца? — не цярпелася мацеры. Колас. [Ганначка] ў вялізных гумавых ботах доўга кешкалася ля кожнай каровы, не спяшалася. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кро́пштацца ’корпацца,^ марудзіць’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. krapštytis (там жа, 2, 524). Гл. крап‑ штаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́пніць ’марудзіць, корпацца’, пу́пніцца ’тс’, пу́пня, пу́пна ’маруда’, фраз. пу́пня пу́пніць ’доўга рабіць нешта’ (ТС). Гл. пыпніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wyguzdrać się
зак. разм. адкешкацца; перастаць корпацца; закончыць зборы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)