хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ.неазначальны.
Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу.Каваленка.Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Задаволіцца тым, што ёсць; знайсці выйсце са становішча, абмяжоўваючыся наяўнымі сродкамі. Ды зрабілі хлопцы з толкам, абышліся без вяроўкі: паяскі свае сабралі, у адзін усе звязалі.Дубоўка.// Здолець пражыць без каго‑, чаго‑н., не выкарыстаць каго‑, чаго‑н. Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Ніводнае вяселле без іх не абышлося.Гарэцкі.
2. Так ці інакш паставіцца да каго‑, чаго‑н., выявіць пэўныя адносіны. Абысціся па-людску. Ветліва абысціся. □ Тут дзед пачаў пералічаць усе здарэнні, дзе з сялянамі абышліся несправядліва.Колас.
3. Выклікаць пэўныя расходы, страты; каштаваць. Перавозка грузаў абышлася ў 50 рублёў. □ Маёрава смерць дорага абышлася немцам.Гурскі.
4. Закончыцца добра, без непрыемнасцей; уладзіцца. Андрэй быў рады, што ўсё абышлося шчасліва.Шахавец.[Шафёр:] — Добра, што ўсё так абышлося.Кулакоўскі.
•••
Абысціся ў капейку (капеечку) — дорага каштаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.
1. Дробная манета, адна сотая рубля.
Рассыпаць капейкі.
2.зб. Грошы, грашовыя сродкі.
◊
Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.
Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.
Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
|| памянш.капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.
|| прым.капе́ечны, -ая, -ае.
Капеечная манета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.
1.незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.
С. свае сілы.
С. голас.
2.незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.
С. суп.
3.незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.
С. заснуць.
С. узлезці на дрэва.
4.незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.