Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
быццё, -я́, н.
1. Філасофская катэгорыя, якая выяўляе ўсеагульную ўласцівасць рэчаў і з’яў існаваць і быць у наяўнасці.
2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства.
3. Жыццё, існаванне.
Чалавечае б.
|| прым.быці́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кампараты́ў, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м. (спец.).
Граматычная катэгорыя прыметніка і прыслоўя, якая абазначае большую ступень праяўлення прыметы ў параўнанні з той жа прыметай, названай у звычайнай ступені (напр., лепшы, лепш, цяплейшы, цяплей).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Трыва́нне ‘граматычная катэгорыя, якая выражае закончанасць / незакончанасць дзеяння ў часе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС). Неалагізм на аснове трываць (гл.), адпаведнік рус.вид, аспект, фіксуецца ў “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (1918 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іншабыццё, ‑я, н.
Катэгорыя ідэалістычнай дыялектыкі Гегеля, якой абазначаецца адзін з момантаў пераходу чаго‑н. у якасна новы стан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gewíchtsklassef -, -n спарт. ва́гавая катэго́рыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трыва́нне1, ‑я, н.
Здольнасць трываць (у 1 знач.), цярпліва пераносіць што‑н. да пэўнага часу; працягласць у часе. І .. [Сотнікаў] трываў, ашчадна выдаткоўваючы не надта багаты запас свайго трывання.Быкаў.
трыва́нне2, ‑я, н.
Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая выражае незакончанасць або закончанасць дзеяння ў часе.
•••
Закончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае тую ці іншую абмежаванасць дзеяння ў часе, напрыклад, пачатак або канец, завершанасць дзеяння, адзін з момантаў яго праходжання і пад.
Незакончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае працягласць, паўтаральнасць дзеяння без указання на яго мяжу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)