Скару́за ‘упарты, гарэза, свавольнік’, скару́зіцца ‘ўпарціцца, капрызіць’ (Касп.). Гл. каруза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Захворваць шаленствам (пра жывёлу).
2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў.
Ш. ад злосці.
3.перан. Бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.
Шалее вецер.
4. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.
Ш. ад захаплення.
◊
Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.
|| зак.ашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Верадава́ць (Бяльк.) ’дэспатычна распараджацца кім-небудзь’. Параўн. укр.вередува́ти ’капрызіць і да т. п.’, вереди́тся ’фанабэрыцца’. Параўн. і рус.привере́дничать ’капрызіць’, привере́дливый. Як думае Рудніцкі (1, 351), гэта слова належыць да ве́рад ’рана, нарыў і да т. п.’ верадзі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус.выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус.дыял.выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр.видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск.dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш.dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням.Hof machen, hofieren, франц.faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірадаваць ’перабіраць, грэбаваць, капрызіць’ (КТС). Этымалагічна адносіцца да верадзіць (гл.). Гл. таксама віры́дуваць.