марфе́ма

(фр. morpheme, ад гр. morphe = форма)

частка слова (корань, суфікс, прыстаўка або канчатак), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Про́весна ў выразе на про́весні ’на прадвесні’ (ТС). З про- і вясна або з праве́сне (гл.), дзе канчатак М. скл. быў заменены на канчатак Н. скл. па аналогіі з наз. ж. р. на ‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оконча́ние ср.

1. (действие) заканчэ́нне, -ння ср., сканчэ́нне, -ння ср.;

2. (конец) кане́ц, род. канца́ м.;

3. грам. канча́так, -тка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inflect

[ɪnˈflekt]

v.t.

1) гнуць; згіна́ць, угіна́ць

2) мяня́ць тон або́ вышыню́ го́ласу

3) мяня́ць канча́так сло́ва, скланя́ць або́ спрага́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

По́ўш ’землярыйка’ (ТС). Ад поўх (гл.). Канчатак -ш. як у мыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачапа́ць ’начапляць, нанізаць, панавешваць’ (Нас.). З польск. poczepiać ’паначапляць адно за адным, папрычапляць’. Канчатак, беларускі (‑аць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНКАРПАРА́ЦЫЯ (ад позналац. incorporatio далучэнне),

1) уключэнне ў свой склад, далучэнне.

2) Прадастаўленне ў адпаведнасці з законам групе асоб статуса юрыд. асобы, карпарацыі.

3) Сістэматызаванне законаў дзяржавы, размяшчэнне іх у вызначаным парадку (храналагічным, алфавітным, па галінах права) без змены зместу законаў.

4) У мовазнаўстве — спосаб сувязі значымых і службовых кампанентаў у адзінае моўнае цэлае, якое знешняй формай нагадвае складанае слова, а зместам — словазлучэнне ці сказ; характэрная рыса інкарпараваных моў. У такіх словах-сказах колькасць кампанентаў абумоўлена зместам выказвання, а парадак размяшчэння кампанентаў выражае ўстойлівыя сінтакс. адносіны паміж імі. Напр., у славесным комплексе мовы хупа (абарыгены Паўн. Амерыкі) te-se-e-ya-te — «Я пайду» цэнтр. лексічны кампанент ya абазначае «ісці», пач. кампанент te мае грамат. значэнне (паказвае. што дзеянне разгортваецца ў пэўнай прасторы), e — займеннік «я», элемент se паказвае, што дзеянне развіваецца, канчатак te выражае будучы час. Значымыя члены такіх славесных комплексаў выконваюць адначасова функцыі слоў і членаў сказа.

Б.​А.​Плотнікаў.

т. 7, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лызь-мызь ’трохі, лізь-мазь’ (Бяльк.). Да ліза́ць (гл.); мызь (ад мазь!) мае канчатак ‑ызь па аналогіі да першай часткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашано́тка ’плётка’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відаць, з пашамотка, якое з польск. (po‑)szamotać się ’трымцець, біцца, пляскацца’. Канчатак, як у плётка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няба́вам (niebawam) ’праз некаторы час’ (Пятк. 2). Да бавіць (гл.), утворана пры дапамозе суф. -ам, па паходжанні — канчатак творн. скл. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)