chancellor

[ˈtʃænsələr]

n.

1) ка́нцлер -а m.

Chancellor of the Exchequer — міні́стар фіна́нсаў у Вялікабрыта́ніі

Lord High Chancellor — лёрд -канцле́р (найвышэ́йшы судзьдзя́ Вялікабрыта́ніі)

2) вярхо́ўны судзьдзя́

3) ка́нцлер (у Аўстрыі, Няме́ччыне)

4) прэзыдэ́нт унівэрсытэ́ту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vice-chancellor [ˌvaɪsˈtʃɑ:nsələ]n.

1. рэ́ктар універсітэ́та (у Вялікабрытаніі)

2. ві́цэ-ка́нцлер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэйхска́нцлер

(ням. Reichskanzler, ад Reich = дзяржава + Kanzler = канцлер)

дзяржаўны канцлер, кіраўнік урада ў Германіі 1871—1945 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імпе́рскі Reichs-;

імпе́рскі ка́нцлер гіст. Réichskanzler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лорд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Наследны тытул вышэйшага дваранства ў Англіі. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

2. Састаўная частка афіцыйнай назвы некаторых вышэйшых і мясцовых адказных асоб Вялікабрытаніі (напрыклад, лорд-канцлер, лорд-мэр).

[Англ. lord.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

федэра́льны Búndes-; Föderál-, föderál;

на федэра́льных пача́тках auf föderáler Grúndlage;

федэра́льны ка́нцлер Búndeskanzler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РАДХАКРЫ́ШНАН (Сарвапалі) (5.9.1888, Тырутані, Індыя — 17.4.1975),

індыйскі філосаф, дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Мадраскі ун-т. З 1918 выкладаў у Майсурскім і Калькуцкім ун-тах, з 1931 віцэ-канцлер ун-таў Андхра і Бенарэскага, у 1953—62 канцлер Дэлійскага ун-та. У 1936—52 чытаў лекцыі ў Оксфардскім ун-це. Удзельнік нац.-вызв. руху Індыі. Прыхільнік вучэння М.​К.​Гандзі. З 1949 пасол Індыі ў СССР. З 1952 віцэ-прэзідэнт, у 1962—67 прэзідэнт Рэспублікі Індыя. Аўтар прац па філасофіі, нар. адукацыі, л-ры і палітыцы. Паводле філас. поглядаў схіляўся да аб’ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў сістэму адзінай універсальнай «вечнай рэлігіі», заснаванай на стараж.-інд. рэліг.-філас. традыцыях.

Тв.:

Рус. пер. — Индийская философия. Т. 1—2. М. 1956—57.

т. 13, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

exchequer [ɪksˈtʃekə] n.

1. the Exchequer казначэ́йства, міністэ́рства фіна́нсаў (у Вялікабрытаніі);

Chancellor of the Exchequer ка́нцлер казначэ́йства, міні́стр фіна́нсаў (у Вялікабрытаніі)

2. казна́; дзяржа́ўныя фіна́нсы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДЭНА́ЎЭР ((Adenauer) Конрад) (5.1.1876, Кёльн — 19.4.1967),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, першы федэральны канцлер ФРГ. Юрыст. У 1917—33 і маі—крас. маі—кастр. 1945 обер-бургамістр г. Кёльн. У 1918—19 і 1923 выступаў за аддзяленне Рэйнскай правінцыі ад Прусіі і стварэнне Рэйнскай рэспублікі. У 1920—33 прэзідэнт прускага Дзярж. савета. Пры нацыянал-сацыялістах пазбаўлены пасады обер-бургамістра, у 1944 зняволены. З 1946 старшыня створанага ім Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у брыт. акупац. зоне, у 1950—66 федэральны старшыня ХДС. У 1948—49 старшыня Парламенцкага савета. У 1949—63 федэральны канцлер, адначасова міністр замежных спраў (1951—55). Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Урад Адэнаўэра падпісаў Парыжскія пагадненні 1954, ажыццявіў уступленне ФРГ у НАТО (1955), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1955).

К.Адэнаўэр.

т. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)